ReferatWorld.ru
» » » Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі
Вернуться назад

Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі

Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі


ЗМЕСТ

1. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі

2. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі

Пры аналізе фарміравання тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым.

Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай, хоць большасць іншых славянскіх моў ў XYII—XYIII стагоддзях таксама перажыла працяглы час заняпаду і нават забыцця. Такія экстралінгвістычныя фактары , як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі, якія выклікалі больш чым стогадовы разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў XVII—XVIII стст., адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. Многія тэматычныя пласты старабеларускай лексікі даследаваліся ў кандыдацкіх дысертацыях Бекіша В. А., Гілевіч Н. I., Даўнене 3. П., Еўтухова В. Дз., Зяневіча 3. А., Казачонак Т. Г., Корчыца М. А., Крапівіна П. Ф., Купрэенкі В. А., Лазоўскага У. М., Марчанкі А. 3., Паповай Г. В., Скурата К. У., Шыкаловіча А. К., Шадурскага I. В., Чартко I. I. і інш.

Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы, у тым ліку і беларускай. Так, нягледзячы на больш чым стогадовы перыяд заняпаду, забароны ў афіцыйнай сферы і ў пісьмовай форме ў XYII—XIII стагоддзях, дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў XIY—першай палове XYII стагоддзяў, на беларускай літаратурнай мове ў XIX стагоддзі былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах. І нягледзячы на тое, што працяглы перыяд заняпаду і забароны ў пісьмовай форме дае падставу некаторым даследчыкам гаварыць аб страце старажытнай беларускай пісьмовай традыцыі, мы і сёння карыстаемся многімі юрыдычнымі, грамадска-палітычнымі, эканамічнымі, гандлёвымі і іншымі тэрмінамі старабеларускай мовы, зафіксаванымі ў Статутах ВКЛ (1522, 1566, 1588 гг.) і шматлікіх іншых старабеларускіх тэкстах. Колькасць такіх тэрмінаў, іх словаўтваральныя і спалучальныя магчымасці ў развіцці сучаснай беларускай тэрміналогіі такія значныя, што мы лічым гэтыя словы асновай фарміравання беларускай тэрміналогіі.

Таму для разумення працэсу развіцця беларускай тэрміналогіі вельмі важна ўзгадаць аб узнікненні і развіцці пісьменнасці на Беларусі.

Узнікненне пісьменнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбывалася адначасова з узнікненнем пісьменнасці ва ўсёй Кіеўскай Русі. Розныя надпісы, зробленыя кірыліцай рамеснікамі Кіева, Ноўгарада, Полацка, Смаленска, Чарнігава і іншых старажытнарускіх цэнтраў на прадметах бытавога прызначэння, дазволілі сучасным даследчыкам прыйсці да вываду, што пісьменнасць на Русі мела значнае распаўсюджанне і не канцэнтравалася толькі пры рэлігійных і культурна-палітычных цэнтрах. У аднолькавай ступені гэта адносіцца і да заходняй часткі Кіеўскай Русі, на тэрыторыі якой існавалі буйныя цэнтры старажытнарускай пісьменнасці.

Захаваліся археалагічныя помнікі матэрыяльнай культуры XI XII стст. , якія сведчаць аб шырокім распаўсюджанні пісьменнасці сярод насельніцтва заходняй часткі былой старажытнарускай дзяржавы. Гэта восем камянёў-валуноў з надпісамі на тэрыторыі Полацкага княства, пастаўленых або як помнікі ў гонар якіх-небудзь знатных людзей, падзей, або як пагранічныя знакі. 3 археалагічных знаходак трэба адзначыць і знойдзены ў час раскопак у Пінску ў 1955 г. гліняны гладыш з надпісам ярополчно вино, што па меркаваннях даследчыкаў азначае 'віно Яраполка'. Надпіс адносяць да XI ст.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена таксама некалькі прасліц (шыферных кольцаў, што надзяваліся на верацёны), якія адносяцца да ХІ—XV стст., з надпісамі кірыліцкімі літарамі.

Знойдзеныя ў Смаленску, Віцебску, Мсціславе дзелавыя запісы і прыватны

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі ЗМЕСТ 1. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі 2. Асноўныя
Оценок: 1013 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru