Рэферат
па прадмеце “Гісторыя Беларусі”
студэнта І курса завочнага аддзялення
Фізіка-тэхнічнага факультэта
спецыяльнасці АіТВПАМ
2 группы 1-й лабараторнай падгуппы
Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча. :
1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА.. 3
1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3
1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5
2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”. 14
УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА
Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.
У канцы ЗО - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.
Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.
Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.
Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.
У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.
Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.
Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. У ix яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (князямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, ix ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фактар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы i пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.
Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя i магутныя. Вядомым сярод ix у пачатку XIII ст. быў Міндоўг,які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваю ўладу.
Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям i на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, зліццю ix у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае i палітычнае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць ix тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.
Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII ст. Гіста
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.