ReferatWorld.ru
» » » Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
Вернуться назад

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

ЗМЕСТ

1Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады

2Прыметнік

3 Лічэбнік

4 Займеннік

5 Дзеяслоў

6 Дзеепрыметнiк

7 Iнфiнiтыў i дзеепрыслоўе

8 Прыслоўе

9 Службовыя часціны мовы

10 Часціцы і мадальныя словы

11 Выклічнікі і гукапераймальныя словы

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады

Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прыкмет, працэсаў, з’яў, уласцівасцяў і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў (канкрэтныя назоўнікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.). Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоў. Асабліва відавочным лексіка-граматычны характар назоўнікаў праяўляецца пры іх класіфікацыі на ўжо згаданыя разрады, што традыцыйна вылучаюцца з улікам і лексіка-семантычных, і марфалагічных крытэрыяў (адушаўлёныя і неадушаўлёныя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і ўласныя, зборныя, рэчыўныя). Межы гэтых разрадаў назоўнікаў перакрыжоўваюцца, бо адны і тыя ж словы звычайна ўключаюцца адначасова ў некалькі груп. Напрыклад, адны адушаўлёныя назоўнікі могуць быць ахарактарызаваныя і як уласныя, і як абстрактныя (параўн.: Алесь, Яніна, Сымон і да т.п.), другія – як агульныя і як канкрэтныя (параўн.: цясляр, дзяўчына, маці і інш.).

Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляюцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі , якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў (параўн.: назвы раслін, жывёл, прылад працы і інш. -- сярод канкрэтных назоўнікаў, назвы духоўных паняццяў, грамадскіх фармацый, навуковых плыняў і інш. – сярод абстрактных назоўнікаў і г.д.). Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкам (параўн.: кропля, суніца, яйка і да т.п.), або з агульнай дамінантнай рысай (параўн.: дом, стул, хмара і да т.п.); другія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх (параўн.: Мінск – сярод мноства гарадоў, Беларусь – сярод мноства краін, Ганна – сярод мноства імёнаў і г.д.).

Сярод уласных імёнаў вылучаюцца імёны людзей (параўн.: Скарына, Купала, Каліноўскі і інш.), тапанімічныя і астранамічныя назвы (параўн.: Гродна, Нарач, Сатурн і інш.), найменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы гатункаў, вырабаў і інш.(параўн.: завод “Віцязь”, выдавецтва “Полымя”, каманда “Дынама”, тэлевізар “Гарызонт” і да т.п.). У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім (параўн.: Спартак, Брэст , але Баранавічы і горад/ гарады, дождж / дажджы і інш.). У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей (параўн.: два Сымоны, сям’я Пратасавых і інш.).

Ва ўзаемасувязях агульных і уласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных, пэўным чынам матывуюць іх (параўн.: Колас і колас, Крапіва і крапіва, Танк і танк і інш.), у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзей (параўн.: форд, наган, хам і інш. На пісьме ўласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца ў беларускай мове заўсёды з вялікай літары.

Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы (параўн.: канапа, куст і да т.п.), але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка (параўн.: рака, снег і да т.п.). Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні (параўн.: свабода, каханне, дабрыня, блакіт, гарачыня і да т.п.), не спалучаюцца, як правіла, з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі –у, (-ю), а іх канкрэтныя адпаведнікі -а, (-я) (параўн.: бою, характару і інш. і пальца, дывана і інш.).

У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з’яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Так слова канікулы ў беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а ў блізкароднаснай рускай мове – як абстрактнае. Абстрактныя назоўнікі па свайму ўтварэнню часта з’яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі (параўн.: хваляванне, чырвань і да т.п.). Канкрэтны або абстрактны характар пэўных назоўнікаў часам можа вызначацца кантэкстам. Так, у сказах Праз вёску пралягала грунтовая дарога і Ён удала выбраў сваю жыццёвую дарогу слова дарога ў першым выпадку мае канкрэтнае значэнне, а ў другім – абстрактнае.

Падзел назоўнікаў на аду

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по английскому языку Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы ЗМЕСТ 1Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады 2Прыметнік 3 Лічэбнік 4 Займеннік 5 Дзеяслоў 6
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru