Кароткі змест:
Раздзел першы
Чалавек на імшарыне
"Чалавек... адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы. Быў ён немаладога веку, даўгалыгі і шырокі ў плячах, але надта худы..." Хведар Роўба запаволіў хаду, пазнаўшы знаёмую з дзяцінства мясцінку, ледзь не заплакаў. Адсюль да роднай вёскі заставалася тры вярсты.
Праз тры месяцы "неверагоднага шляху пакут і цярпення" ён дабрыў да радзімы. Ні хаты, ні забудоў на котлішчы ён не ўбачыў. Калі поле схавалася ў змроку, Хведар пайшоў на свой былы двор, які застаўся неўзараным.
Успомніў, як памерла пад сцюдзёным Котласам жонка. Прыйшла з дзялянкі і не ўстала. 3 маці засталася малая Волечка, а яго пагналі на работу. Дачушка то плакала, то "тоненькім дзіцячым галаском пяяла маці ўлюбёную ёю "Вутачку". Мабыць, так яна і адышла з гэтага свету пад жаласны спеў дачушкі..." Назаўтра яго на паўдня вызвалілі ад працы, каб пахаваў жонку.
Дзесьці тут, дома, застаўся сын Міколка. 3 ліста швагра Тамаша ён ведаў, што сын вярнуўся з арміі і стаў нейкім начальнікам. 3 высылкі Роўба Міколку не пісаў, баяўся яму нашкодзіць.
Хведар ішоў па вёсцы, прыслухоўваючыся і прыглядаючыся да знаёмых хат, падворкаў, вуліцы. Ён баяўся і ноччу, каб з кім не сустрэцца, каб хто яго не пачуў. Потым нетаропка абыйшоў магілкі дзядоў, бацькоў, малодшых сястры і брата. Падумаў, "было б добра і яму прымасціцца побач, ...можа ...ён найбольш затым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання".
Раздзел другі
Ноч і спакой
Улесе прачнуўся ад холаду. Калі крыху пасвятлела, пайшоў шукаць бульбянае поле. Капянуўшы нагой баразну, адразу знайшоў некалькі ладных бульбін, адзначыў сабе, што выбіралі бульбу дзеля прыліку. У гушчары расклаў цяпельца, а сам сеў воддаль - трэба было асцерагацца.
Усе пяць пакутных гадоў Роўбу тачыла пытанне "Завошта?" "Завошта ў яго адабралі ўладай жа дадзеную зямлю, майно і саслалі на катаргу?.. У чым яго віна?"
Яму вельмі хацелася паглядзець на поле. Замест дружнай, вясёлай, як Хведару ўяўлялася, працы, ён убачыў з дзесятак босых, у тоўста накручаных на галовах хустках, жанчын, якія капалі бульбу ў вялікія кашы. Коні ледзьве клыпалі ад ператомы.
На дарозе ён угледзеў фурманку, пазнаў мужчыну на ёй. Гэта быў Мікіта Зыркаш, які напісаў пра яго малатарню. 3 малатарні і пачаліся ўсе Роўбавы беды. Яе ён купіў па сынавай парадзе, малаціў усім, нікому не адмаўляючы. Плату браў вельмі памяркоўна, але Мікіта падаў так, што Роўба абірае сялян. Калі сталі размяркоўваць цвёрды падатак, успомнілі пра малатарню. Той падатак - семдзесят пудоў збожжа - ён неяк сплаціў, вымеўшы з засекаў усё. Прынеслі новы, намнога большы. Стары яўрэй Наэм тады параіў яму кідаць усё, забіраць дзяцей і жонку і ўцякаць. Хведар яго не паслухаў. Пражыў у Нядолішчы яшчэ дзесяць месяцаў. Зміцер Цыпрук, які вінен быў за малацьбу грошы, на пасяджэні камбеда прапанаваў раскулачыць Хведара Роўбу.
Ноччу Хведар зноў хадзіў па роднай вёсцы.
Раздзел трэці
Поўня
У лесе, куды ён адправіўся начаваць, страшэнна даймаў холад. Задрамаў толькі пад ранак і прачнуўся ад нейкай трывогі. Насупраць у хмызняку ўбачыў кароўскую пысу, побач другую. Заліўся брэхам сабака і Роўбу давялося ўцякаць. Сабачы брэх гнаў чалавека, і ён апынуўся далекавата ад вёскі ў страхавітай мясціне, якую называлі Багавізна. Толькі надвячоркам ён рушыў назад. Зноў зайшоў на могілкі, агледзеў свежыя магілы. Нечакана ў месячным сяйве прачытаў на белай дошчачцы "Сокур Іван". Як высылалі Хведараву сям'ю, гэты Сокур памагаў начальнікам. Адзін з іх угледзеў на Волечцы новыя валёначкі, нешта загадаў Сокуру. Той трохі памяўся і сказаў малой скінуць абутак. Душачыся слязьмі, маці прынесла дачцэ старыя палапленыя валёнкі. У іх яна і хадзіла дзве зімы, прастуджвалася, пакуль не прастудзілася ў апошні раз.
Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяцігадовую Волечку. Нечакана брыгадзір плытагонаў, дзе тады працаваў Хведар, злітаваўся і дазволіў узяць яе з сабой. Дзяўчынка чым магла дапамагала маўклівым дзядзькам. Сярод плытагонаў быў нервовы, зласлівы Рагаўцоў, які з прычыны і без прычыны брыдка лаяўся. Роўба неяк папрасіў яго не рабіць так пры дзіцяці. Той паабяцаў "стукнуць" у бліжэйшым пасёлку. Брыгадзір загадаў у час праверкі хаваць дзяўчынку пад плытом.
Калі Хведар выцягнуў Волечку з вады на бярвенне, тая была сіняя і не магла вымавіць ад здранцвення ні слова. Праз тры дні Волечка паморла. Пахаваў Роўба дачку на беразе рэчкі, нават не паспеў паставіць крыж, бо трэба было даганяць плыты. Пасля таго брыгадзір даў яму даведку на імя Зайцава Андрэя Фаміча, з якой ён і дабраўся дамоў.
На світанні Хведар выйшаў на вясковую вуліцу і раптам згледзеў нейчыя вочы. Ён пазнаў жанчыну, гэта была яго равесніца Любка. Жанчына дзіка закрычала і кінулася ў хату.
Раздзел чацверты
Радасць зямлі
Пакуль развіднела Хведар быў у лесе. Скурчыўся пад кустамі на дробнай траве, увабраў галаву ў каўнер світкі, засунуў рукі за пазуху - так было цяплей. Шукаў адказ, "чаму ён стаў тут для ўсіх жахлівым чужынцам".
Выйшаўшы са свайго сховішча на схіле дня, ён сустрэў старога, які пасвіў у лесе карову. Жывёлу даводзілася хаваць дзеля малых дзяцей, бо амаль усё малако забірала дзяржава. Ад старога Хве
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.