Наратыўная структура рамана Івана Ш амякша « С нежныя зімы»
Уводзіны
У дадзеным артыкуле даследуецца наратыўная структура рамана І. Шамякіна «Снежныя зімы», вызначаюцца спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго галоўнага героя. Асноўная ўвага надаецца таму, якім чынам выяўляюцца погляды героя праз моўныя формы.
Многія даследчыкі звяртаюць увагу на разгорнутую, ускладненую сюжэтна-кампазіцыйную арганізацыю твораў Івана Шамякіна як вызначальную прыкмету мастацка-стылявой адметнасці творчасці гэтага выдатнага майстра беларускай прозы другой паловьт XX стагоддзя. Дынамізм сюжэтнага развіцця, сапраўды, з'яўляецца характэрнай асаблівасцю раманаў і аповесцей пісьменніка. Неабходна пры гэтым удакладніць, што падзейны бок, які ўвасабляецца ў творах, мае значэнне не толькі сам па сабе, але і ў яго сувязях з агульнай канцэптуальнай задумай аўтара, спосабамі арганізацыі агговеду, выяўленнем адметнасці вобразаў герояў, складанасці і псіхалагічнай абумоўленасці іх характараў.
У дадзенай працы ажыішяўляецца спроба разгледзець узаемадзеянне структурнай арганізацыі тэксту і спосабаў выяўлення пунктаў погляду герояў у адзінай наратыўнай прасторы рамана I. Шамякіна «Снежныя зімы». Мэтай, якую ставіць перад сабой аўтар, з'яўляецца вызначэнне ідэйна-эстэтычнай адметнасці мастацкіх пошукаў I. Шамякінаў сферы наратыўнай паэтыкі.
Вынікі даследавання і іх абмеркаванне
Раманы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна заўсёды вызначаюцца адметнасшо сюжэтнай пабудовы, складанай пераплеценасцю перыпетый і калізій, фабульных ліній і кампазіцыйных прыёмаў. Мастацкі свет кожнага рамана ўяўляе сабой вобразнае ўвасабленне рэальнай жыццёвай складанасці, спалучанасці разнастайных бакоў рэчаіснасці з думкамі і адчуваннямі герояў, іх унутранай, духоўнай змястоўнасцю. У адным з апошніх інтэрв'ю сам пісьменнік адзначаў, што для шэрагу яго раманаў (у пералік былі ўключаны і «Снежныя зімы») характэрна складаная структура, дадаўшы пры гэтым: «Я люблю складаныя структуры».
Адной з характэрных асаблівасцей арганізацыі мастацкай структуры ў раманах і. Шамякіна з'яўляецца сумяшчэнне ў іх розных часавых планаў, разнастайных апавядальных пластоў, праз якія раскрываецца адметнасць светабачання як аўтара, так і яго герояў, многія з якіх бяруць на сябе абавязкі апавядальніка. Героі шамякінскіх твораў - гэта, як правіла, людзі актыўныя, яны жывуць насычаным, дынамічным і духоўна багатым жыццем.
Складаная структураванасць раманаў 1. Шамякіна, драматычная напружанасць іх сюжэтнага разгортвання абумоўлены якраз дыялектычным паяднаннем у творчасці пісьменніка дынамізму дзеяння з глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет герояў. Разгортванню знешняга падзейнага раду ў мастацкай прасторы твораў спадарожнічае раскрыццё заканамернасней развіцця ўнутранага «сюжэта» духоўнага жыцця чалавека.
У творчасці выдатнага майстра беларускай прозы назіраецца наступная вельмі паказальная заканамернасць. Заглыбляючыся ў свае перажыванні, аддаючыся ўспамінам, вырашаючы для сябе важнейшыя і надзённыя экзістэнцыйныя пытанні, героі I. Шамякіна, разам з тым, не аддаляюцца, а, наадварот, яшчэ ў бодьшай ступені набліжаюцца да актуалій сучаснага ім жыцця. Даследчыкамі творчасці І. Шамякіна якраз падкрэсліваецца наяўнасць непасрэднай сувязі паміж аналітызмам ято прозы і «пашырэннем суб'ектыўнай - праз свядомасць героя - формы адлюстравання рэчаіснасці».
Мінулае і сучаснасць, іх складанае, падчас драматычнае перапляценне ў свядомасці героя становяцца часта асноўнымі матывамі, тэматычным асяродкам твораў I. Шамякіна.
Аднак у кожным канкрэтным выпадку мы маем справу са спецыфічнымі сродкамі ўвасаблення дадзенай спалучанасці ў сюжэтна-кампазіцыйнай пабудове, у вобразнай сістэме твора. Раман 1. Шамякіна «Снежныя зімы» (1967-1969) уяўляе сабой вельмі паказальны прыклад майстэрскага выкарыстання аўтарам магчымасцей сумяшчэння ў апавядальнай плыні розных пунктаў погляду, выстройвання сістэмы вобразаў з улікам прасторава-часавай перспектывы. Аналіз структурных асаблівасцей дадзенага твора дапамагае выразней уявіць адметнасць агульнай аўтарскай канцэпцыі, светапоглядную і псіхалагічную аснову характараў і паводзін герояў.
У рамане «Снежныя зімы» выяўляюцца многія характэрныя для творчай манеры I. Шамякіна спосабы тэкставай арганізацыі твора. Галоўны герой твора былы партызанскі камандзір Іван Васільевіч Антанюк, вымушана апынуўшыся на заўчаснай пенсіі, перажывае складаны перыяд у сваім жыцці. Каб асэнсаваць сучасныя сітуацыі, вызначыцца ў адносінах з тымі, з кім здаўна звязаў яго лёс, ён вяртаецца ва ўспамінах у мінулае, зноў перажывае некаторыя найбольш істотныя моманты сваёй біяграфіі. Заглыбленасць героя ў свой унутраны свет - характэрная асаблівасць гэтага рамана пісьменніка. В. Каваленка нават заўважыў, што «з усіх твораў I. Шамякіна раман "Снежныя зімы" найменш падзейны». Сапраўды, падзейнасць, сюжэтыка тут маюць у значнай ступені ўнутраную, душэўна пераўтвораную ўвасобленасць.
Трэба адзначыць, што рэтраспектыўныя эпізоды ў рамане - гэта не проста ўспомненае героем з той або іншай прычыны мінулае жыццё. У сваіх разважаннях, успамінах, сумненнях Антанюк вядзе сапраўдны дыялог з часам, імкнецца асэнсаваць пройдзены жыццёвы шлях, сувымераць яго, узважыўшы пралікі і ўпушчаныя магчымасці, з актуаліямі сучаснасці. Для яго н
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.