Установа адукацыі
Магілеўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова
Кафедра беларуская літаратуры
Рэферат
Паэма А.А. Куляшова “Сцяг брыгады”
Магілеў 2007
Творамі незвычайнай лірычнай сілы і духоўнай ёмістасці сталі ваенныя вершы і балады Куляшова, яго паэма «Сцяг брыгады». Драматычныя, нават трагічныя — як і час, у які яны ствараліся, — яны валодалі велізарнай духапад'ёмнасцю, яны гаварылі кожнаму сэрцу, што такое Радзіма, свабода, родны краявід і матчына мова, з чым жыць і як змагацца.
У першыя дні вайны Куляшоў, знаходзячыся ў Мінску, на свае вочы бачыў бамбёжкі, разбурэнні. Бачыў, як гарэў той дом, у якім яны калісьці жылі разам з Таўбіным і Астапенкам і ў якім ён разам з Антонам Бялевічам начаваў перад гэтым, прыехаўшы з Хоцімска. Давялося пакінуць родную Беларусь, перажыць разам з многімі савецкімі людзьмі горыч адступлення. Пешкі дабіраўся паэт да Оршы, адтуль — поездам у Калінін, дзе ўступіў у рады Савецкай Арміі. Быў накіраваны ў ваенна-палітычнае вучылішча пад Ноўгарадам, а з яго — у армейскую газету «Знамя Советов».
У народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі захавалася некалькі пісем Куляшова ваеннага часу. У адным з іх — даволі падрабязны расказ паэта пра гэты свой шлях на ўсход. 3 дазволу Пімена Емяльянавіча цытуем гэта пісьмо.
«16.1.42 г. Дарагі Пімен! Нядаўна паслаў табе паштоўку, дазнаўшыся, што ты ў «За Савецкую Беларусь», і раптам такая нечаканасць — ліст ад самаго цябе. Ну, братка, лепш ты і прыдумаць не мог. Сёння твой ліст для мяне — падзея. Думаю, што ваяка Айзік (Алесь Кучар — В. Б.) таксама мне напісаў і я ў хуткім часе буду мець яшчэ адну радасць.
Як бачыш — працую я ў «Знаменн Советов», у газеце табе вядомай. Доўгі час я не ведаў, дзе ты, пісаў на імя Лешчынера, але адказу не атрымаў да гэтага часу.
Прыблізна 1 ліпеня ў Оршы я меў гонар чытаць твой верш на рускай мове ў «Красноармейской правде», мне нават запомніўся адзін радок: «до пули последней в стволе». Так, здаецца? Я тады вельмі зайздросціў табе, бо яшчэ не ведаў, што будзе ўперадзе, адзін, без сяброў, у цяжкі для краіны час. Мне тады вельмі хацелася быць з сябрамі, прынамсі з табою.
Але раз ужо ўдарыўся я ў лірыку ўспамінаў, то мушу апісваць усё па парадку. Ты, мусіць, ведаеш ці чуў, што перад падзеямі я бьў у Хоцімску, а жонка мая з дзецьмі ў доме_адпачынку ў Пухавічах. У першы ж дзень я пайшоў у райком партыі, адтуль ехала легкавая машына да станцыі — такім чынам я выехаў з Хоцімску і паехаў у Мінск. Жонку і дзяцей не застаў — яны выехалі ў Хоцімск. Прыехаўшы, адразу пазваніў Міх. Лынькову, ён паабяцаў мне ўзяць мяне да сябе ў «Красноармейскую пр[авду]». Абяцанкі цацанкі, а дурному радасць — у рэдакцыю ўзяты быў іншы чалавек, а мне вельмі далікатна сказана было, што штаты перапоўнены. (...)
Карацей кажучы, апынуўся я на шасэ Мінск — Орша, ішоў разам са Шведзікам і яго жонкай. Потым нас дагнаў Ц., а яшчэ далей— яны селі на грузавік, а я пайшоў пешкі, па дарозе заходзячы ў раённыя ваенкаматы. Там я сустрэўся і з работнікамі свайго Мінскага ваенкамата. Потым ехаў у эшалоне з Оршы. Потым цудам трапіў у газету. Вось уся гісторыя. Працую ў «Знамени Советов», ужо шэсць месяцаў. За гэты час напісаў багата вершаў, заставак, шапак. Але вершы паруску пішу, бо пісаць беларускія няма часу. Пасылаю табе тры вершы з апошніх. Вядомая рэч, ты з прыемнасцю яшчэ большай чытаў бы мае беларускія вершы, калі б яны былі. Ну, нішто, пасылаю табе пакуль што палову радасці і прыемнасці. Вельмі цікава ведаць мне тваю, Максімаву (Максіма Танка.— В. Б.) і Алесеву (Кучара.— В. Б.) думку наконт іх. Вершы, мне здаецца, па зместу свайму беларускія. Ведаеш, Пімен, вельмі хацелася б мне, як вам, пісаць па-беларуску, у беларускай газеце друкаваць вершы, шапкі, вокны і г. д., але ж, на жаль, гэта не ад мяне залежыць. (...)
Я вельмі рад за Максіма Танка, яму, мусіць, таксама давялося перажыць не менш, чым мне і табе. Рад, што ён разам з намі ўсімі. Горача цісну яму руку і жадаю поспехаў.
Вельмі прасіў бы, Пімен, цябе і Максіма прыслаць мне свае вершы апошнія, лепшыя на вашу думку, для мяне гэта было б не меншай радасцю, чым Вашы пісьмы.
Яшчэ раз цісну руку Кучару, Максіму, не кажучы ўжо пра цябе.
Перадай прывітанне Петрусям (Броўку і Глебку.— В. Б.) і ўсім нашым. Напішы мне, хто яшчэ працуе ў вашай газеце.
Ну, усяго добрага. Пішы, не лянуйся.
Ар. Куляшоў.
Р. С. Я цяпер лічуся палітруком (...)»
Усё перажытае, выпакутаванае ў тую пару вылілася ў паэму «Сцяг брыгады».
Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны,
Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны.
Міма дрэў, міма дрэў
Усю ноч я ішоў,— за спіною
Родны горад гарэў,
I не ведала сэрца спакою.
Асабістыя ўражанні, убачанае ў Мінску і па дарозе на Оршу, ўвайшло ў твор.
I роспачныя дні адступлення, і трывога за сям'ю...
З'яўленне паэмы стала падзеяй ва ўсёй савецкай паэзіі. Куляшоў здзейсніў подзвіг, стварыўшы паэму такой грамадзянскай і мастацкай вартагці ў неспрыяльных умовах. Вайна, яе цяжкія ўмовы, можна лічыць, асабліва перашкаджалі працы над вялікімі паэтычнымі творамі. Засяроджанасць, паглыбленасць і нават проста цвёрды парадак жыцця, які
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.