Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Змест
1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-я гг.
1.4 Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я - першай палове 1950-х гг.
1.5 Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х - 1990-я гг.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства 1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукіБеларускае літаратуразнаўства прайшло ў сваім развіцці даволі складаны шлях. Але ў параўнанні з уласна літаратурай гэты шлях намнога карацейшы. "Значнае адставанне навуковай думкі ад творчай практыкі тлумачыцца, - як лічыць адзін з самых буйных даследчыкаў шляхоў развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі М. Мушынскі, - неспрыяльнымі гістарычнымі абставінамі, у якіх на працягу доўгага часу знаходзіўся беларускі народ, яго культура".
Самыя першыя спробы навуковага і крытычнага асэнсавання літаратуры на Беларусі можна знайсці ў помніках старажытнай пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф. Скарыны, у "Песні пра зубра" (1522) М. Гусоўскага, у падручніках "Грамматика словенска" (1593) Л. Зізанія, "Грамматика" (1619) М. Сматрыцкага, у творах С. Полацкага, школьных рукапісных піітыках і рыторыках XVIII ст.
Больш змястоўныя эстэтыка-літаратурныя ацэнкі твораў беларускай пісьменнасці адносяцца да XIX ст. Так, у дадатку да 1-й част кі працы В. Сопікава "Спроба расійскай бібліяграфіі" (1813) грунтоўна разгледжана "Біблія" Ф . Скарыны . У 1816 г. у Варшаве выйшла на польскай мове к ніга С.Б. Ліндэ "Аб Статуце літо ўскім. ", дзе аналізаваліся розныя рэдак цыі п ом ніка, характарызавалася мова , якую аўтар называ ў беларускай . У 1821 г. у Маскве апублікаваны тв оры Кірылы Тураўскага.
Агляд новай беларускай літаратуры дадзены ва ўступным арт ыкуле Р . Друцкага-Падбярэзскага да 1-га тома к нігі Я. Баршчэўскага "Шляхціц Завальня " (1844-1846).Л. Кавел ін у артыкулах, надрукаваных у часопісе "Маяк" (1840-я гг.) пад назвай "Пом нікі беларускай пісьменнасці", упершыню прывё ў тэкст паэмы "Энеіда навыварат", гавары ў пра І. Манькоўскага, характарызаваў жыццё і творчасць Я. Баршчэўскага .
У 2-й пал. ХІХ ст. д рук аваліся працы па старажытнай беларускай літаратуры, мове, гіс торы і асветы, грамадскай дум кі . Сюды можна аднесці шэраг артыкулаў пад агульнай назвай "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках " П . Шпілеўскага (час. "Пантеон", 1 853-1856), кнігу "Пра літаратуру братніх славян скіх народаў" (1874) А. Кірк ора з нарысам у ёй гісторыі беларускай літаратуры, двухтомнік "Гісторыя славянскіх літаратур" А. Пыпіна і У. Спасовіча з разглядам беларускай народнай паэзіі, кнігу П. Уладзімірава "Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова" (1888), нарыс А. Семянтоўскага "Беларускія старажытнасці" (1890), працу М. Доўнар-Запольскага "В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма "Тарас на Парнасе" (1896). Зародкі літаратурнай крытыкі выяўляюцца ў артыкулах і рэцэнзіях У. Сыракомлі на творы В. Дуніна-Марцінкевіча, водгуку Е. Раманава на зборнік З. Радчанкі "Гомельскія народныя песні".
У пачатку ХХ ст. да даследавання беларускай літаратуры звяртаюцца рускія вучоныя А. Пагодзін і С. Русаў, польскія Е. Янкоўскі і В. Вегняровіч, чэх А. Чэрны, літовец Л. Гіра, украінцы А. Русаў і І. Свянціцкі.
1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўстваНа пачатку ХХ ст. ужо можна весці гаворку аб станаўленні ўласнага беларускага літаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцю Я. Карскага і М. Багдановіча.
Яўхім Карскі - аўтар трохтомнага даследавання "Беларусы" (1903-1922). Вучоны правёў значную работу па збіранню і навуковаму апісанню помнікаў старажытнай пісьменнасці, а таксама твораў новай беларускай літаратуры. Сістэматызаваўшы новыя і раней вядомыя творы, вучоны зрабіў спробу ўстанавіць перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу на Беларусі. Гэтым ён закладваў аснову далейшых гісторыка-літаратурных даследаванняў.
Максім Багдановіч у працах "Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця" (1911), "За сто лет" (1911), "Глыбы і слаі" (1911), "Санет" (1911)"Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры", (1912), "За тры гады" (1913), абгрунтоўваў ідэю самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыянальнай літаратуры, сцвярджаў перспектыўнасць вывучэння літаратуры ў яе гістарычным развіцці, у сувязі з духоўным жыццём народа і грамадска-культурнымі ўмовамі.М. Багдановічам была ўдакладнена перыядызацыя літаратурнага працэсу, коратка, але даволі грунтоўна прааналізавана старажытная, новая і навейшая беларуская літаратура, дадзена ацэнка творчасці пісьменнікаў ХІХ - пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-літаратурных праблем. Адштурхоўваючыся ў цэлым ад метадалагічных прынцыпаў культурна-гістарычнай школы, М. Багдановіч разам з тым стараўся пераадольваць слабы
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.