родзевіч драматургія гумар пісьменнік
Леапольд Іванавіч Родзевіч (1895–1938), адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў, нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 г. у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці) у сям'і збяднелага шляхціца, якая к гэтаму часу практычна асялянілася.
Сям'я была каталіцкая, мела шмат польскіх кніг, але разам з тым не цуралася і беларускай мовы, а таксама сваёй роднай культуры. Леапольд, як падай са слоў старэйшай сястры пісьменніка Яніны вядомая польская даследчыца беларускай і польскай палітычнай гісторыі А. Бергман, меў з дзяцінства скрытны характар, любіў адзіноту і па гэтай прычыне часта хаваўся ад сям'і, каб пабыць сам-насам. З задавальненнем чытаў, добра маляваў, любіў забаўляць малых дзетак і мог гадзінамі слухаць песні, казкі, розныя гісторыі, што спявалі і расказвалі маці з бабуляй. Леапольд вельмі любіў сваю маму і, заўважым, быў на яе вельмі падобны з выгляду. Надзвычай пяшчотныя адносіны да маці выліліся ў факт прысвячэння ёй першага паэтычнага зборніка пісьменніка «Беларусь».
Першай сур'ёзнай жыццёвай прыступкай стала для Л. Родзевіча паспяховае сканчэнне пачатковай школы ў мястэчку Крайск (адсюль, відаць, і адзін са шматлікіх псеўданімаў Леапольда Іванавіча – Крайскі). Затым будучы пісьменнік і актыўны дзеяч заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху падаўся ў Вілейку, дзе працягваў сваю вучобу ў гарадскім вучылішчы, а затым з-за матэрыяльных нястач вымушаны быў пайсці працаваць (спачатку рабочым на цукеркавай фабрыцы, затым чарцёжнікам пры зямельнай камісіі Сялянскага банка). Праз некаторы час здаў экзамены на атэстат сталасці. Віленскае грамадска-культурнае жыццё адразу ж захапіла маладога Л. Родзевіча. Яго самога (ці разам з братам Чэславам) часта можна было сустрэць у рэдакцыі «Нашай Нівы» (у гэтай газеце ён з 1911 г. пачаў рэгулярна змяшчаць свае допісы і творы), у таварыстве 6еларускіх культурнікаў і літаратараў, на вечарынах-прадстаўленнях і іншых мерапрыемствах, што ладзіліся нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыяй. Як піша П. Мядзёлка ў сваіх успамінах, Л. Родзевіча ў кампаніі М. Гарэцкага і З. Бядулі можна было часта бачыць у цукерні «Зялёны Штраль», якая была адным з месцаў сустрэчы і гутарак беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе трое Родзевічаў – Чэслаў, Яніна і Леапольд – становяцца членамі калектыву I. Буйніцкага.
Несумненна, што ўражанні ад першых беларускіх вечарын-прадстаўленняў, у якіх Л. Родзевіч браў самы актыўны ўдзел, развілі ў ім цікавасць да тэатра, пэўным чынам падштурхнулі да напісання сцэнічных твораў. Першай ластаўкай стала п'еса «Блуднікі» (1912), якая засведчыла, што ў літаратуру прыйшоў таленавіты пісьменнік-драматург, які, заўважым, толькі-толькі дасягнуў к гэтаму часу свайго паўналецця.
Наступная поўнаметражная драма Л. Родзевіча (у 1914 г. у «Нашай ніве» быў змешчаны аднаактовы абразок-замалёўка пісьменніка «Марцовы снег») «Пакрыўджаныя» (1916) – твор, цікавы паводле сваёй праблематыкі і своеасаблівы ў плане выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, агульнай танальнасці (у гэтай п’есе шмат сімвалаў, манера пісьма аўтара наскрозь рамантычная) – пацвердзіла, што аўтар яе валодае самабытным драматургічным талентам.
Удзелу ў першай сусветнай вайне Л. Родзевіч не прымаў па прычыне хваробы. Яму аперыравалі стрававод і з мэтай далейшага лячэння Леапольд напярэдадні (ці адразу пасля) кастрычніцкіх падзей выехаў на Паўночны Каўказ, у Георгіеўск, дзе жыла сястра Яніна. Працаваў некаторы час у кандытарскім кааператыве. З прыходам белых быў мабілізаваны ў іх войска, адкуль неўзабаве ўцёк і накіраваўся ў Мінск. Там у гэты час гаспадарылі жаўнеры Пілсудскага. Месяцы з два Л. Родзевіч працаваў пісарам у Беларускай вайсковай камісіі (уваходзіла ў склад акупацыйнай арміі), рэшту часу – у гарадской бібліятэцы. Актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў. Але многа пісаў. У газеце «Беларусь» і некаторых іншых перыядычных выданнях 1919–1920 гг., у альманахах і зборніках гэтага часу было змешчана каля паўтара дзесятка драматычных твораў Л. Родзевіча. Гэта класічныя беларускія жарты-вадэвілі «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Конскі партрэт», аднаактовыя п’есы і драматургічныя абразкі «У кавалёвай хаце», «Калыханка», «На шляху да сонца», «Сказ аб гуслях», «Стараста», драматызаваныя апавяданні «Разбітая ваза», «На рацэ зімой», «Змярканне», «Беларуская казка». Амаль усе з названых твораў з'явіліся непасрэдным водгукам аўтара на драматычныя падзеі 1919–1920 гг. на Беларусі, калі ў пэўнай ступені вырашалася яе будучыня. Вядома, пісаліся ў гэты складаны і неспакойны час і вершы, увайшоўшыя пазней у зборнік «Беларусь».
1921-шы год у жыцці Л. Родзевіча з'явіўся ў пэўным сэнсе пераломным. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Мінску ён прыязджае ў родныя мясціны і некаторы час працуе там настаўнікам мясцовай сямігодкі. Як толькі быў заключаны Рыжскі мір, Л. Родзевіч з родных мясцін, якія засталіся пад Саветамі, накіроўваецца ў Вільню, дзе адразу ж актыўна ўключаецца ў беларускае грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Зроблены Л. Родзевічам выбар не на карысць савецкага Мінска, дзе, заўважым, застаўся старэйшы брат Чэслаў, быў абумоўлены хутчэй за ўсё тым, што Леапольд, балесна ўлюбёны ў Беларусь, не прымаў савецка-польскай дамовы, варожа адносіўся да абодвух «гістарычных» прэтэндэнтаў на беларускія землі. Менавіта такую пазіцыю адразу пасля свайго ўтварэння (крыху пазней дадзеная пазіцыя перацернпіць істотныя змены) заняла Беларуская рэвалю
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.