ReferatWorld.ru
» » » Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
Вернуться назад

Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

ЗМЕСТ

1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

1.1 Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры

1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры

1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы

1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый

1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры

1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава

1.3 Наватарскі характар беларускайлітаратуры

1.3.1 А. Адамовіч як аўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”

1.3.2 Сусветная місія беларускай літаратуры

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

1.1 Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры

1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры

У 20 стагоддзі адбываюцца працэсы мадэрнізацыі паэтычнай сiстэмы рэалiзму, трансфармацыі катэгорый часу i прасторы, змяняецца прасторава-часавы кантынуум: “Прынцып iмiтацыi, адлюстравання жыцця ў мастацкiх формах, адпаведных самому жыццю, суправаджаецца цi нават выцясняецца мiфам i сiмвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсё часцей звяртаюцца да абагульнена-сiмвалiчных, замест падрабязна, дакладна акрэсленых абставiнаў i характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, алегарычныя, гратэскаывя. Лiтаратурныя творы усё часцей набываюць характар прыпавесцi, прытчы” [1, с. 109]. З часоў старажытнасці да нас дайшлі такія прытчы, як “Прамудрасць Ахiкара” – Сiрыя, 7 ст. да н.э., “Кнiга Прытчаў Саламонавых” – Бiблiя, “Запаветы караля Анушырвана” – Iран, 531-578 гг. і iнш. У беларускай літаратуры – творы К. Тураўскага, Я. Баршчэўскага, “Казкi жыцця” Я. Коласа, В. Ластоўскага. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя, як і ў сусветнай, асаблівае пашырэнне набываюць творы, што сінтэзуюць канкрэтнае і агульнае, сітуацыйнае і агульназначнае, умоўнае і рэалістычнае.

С. Ханеня адзначае: “Сучасныя аўтары шукаюць такiя мастацкiя формы, якiя б найбольш поўна раскрывалi адметнасцi нашага часу, iснавання чалавека ў iм. Анталагiчныя пытаннi сутнасцi чалавецтва ўвогуле i кожнай асобы ў прыватнасцi заў-сёды былi вызначальнымi для навукова-культурнай думкi. Адсюль выключная схiльнасць класiчнай фiласофii, лiтаратуры i мастацтва да унiверсалiзму, планетарнасцi мыслення. Жаданне выявiць у малым вялiкае, агульнакаштоўнае патрабуе адпаведнай формы для адлiўкi мастацкага вопыту. Адсюль i пашырэнне прытчавасцi сучаснай лiтаратуры” [2, с. 33].

У гэтай сувязі можна назваць прыпавесці В. Быкава (зборнік “Пахаджане”), кнігу “Сцяна”, аповесці “Дажыць да світання”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, прытчавыя формы ў творах Б. Брэхта, У. Голдынга, А. Камю, Коба Абэ, Т. Мана, Ж. П. Сартра, А. Франса. Як прытчавы твор прачытваецца “Апошняя пастараль” А. Адамовіча, пра што сведчыць “умоўнасць сітуацый і харак-траў, завостраная маральна-філасофская праблематыка” (С. Ха-неня), “Хатынская аповесць”, “Карнікі”. З’явы парабалізацыі на-глядаюцца таксама ў рамане В. Казько “Неруш”, аповесці А. Жу-ка “Паляванне на апошняга жураўля”. Прачытанню аповесцей В. Быкава як прытчы запярэчыў сам аўтар (артыкул “Великая академия – жизнь”, часопіс “Вопросы литературы”, 1975, № 1). Пасля гэтага крытыкі пачалі пісаць пра парабалічны характар аповесцей пісьменніка.

С. Ханеня, аналiзуючы спецыфiку сённяшняй культурнай сiтуацыi, мяжы тысячагоддзяў, адзначае: “у вынiку крызiсу многiх бакоў дзейнасцi чалавека – эканамiчнай, культурнай, палiтычнай, экалагiчнай – адбываецца працэс вяртання да некалi страчанага цэласнага светаўспрыняцця” [2, с. 6]. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што пашырэнне ўмоўнасці ў сучаснай літаратуры – “культурная з’ява, глыбiнна звязаная з каранёвымi, сутнаснымi пытаннямi рэчаiснасцi” [2, с. 5]. Як падкрэслівае I. Шаўлякова, “паэтыка свету непазбежна адлюстроўваецца ў паэтыцы тэксту, дзе рэпрэзентуецца пэўны вобраз рэчаiснасцi” [3, с. 177].

Праблематычным становіцца вызначэнне жанравай формы таго цi iншага твора. “Жанравая цяжкавызначальнасць, узаема-дзеянне з авангардысцкiмi плынямi – паказальныя якасцi рэалiстычнай лiтаратуры 20 ст.” [1, с. 110].

Як адзначае С. Ханеня, у 20 стагоддзі ў еўрапейскіх літа-ратурах актуалізавалася тэндэнцыя да пашырэння асацыятыўнага патэнцыялу, “адмаўленне ад знешняга праўдападабенства жыццю пры адначасовым захаванні яго сутнаснага ўспрыняцця, што ў значнай ступені ўплывае на жанрава-стылёвыя адметнасці сучаснай літаратуры, яе формаўтваральныя пошукі” [2, с. 3]. Фармальнай рэалізацыяй падобнага пашырэння асацыятыўнага патэнцыялу мастацкага тэксту якраз і з’яўляецца зварот да жанру прытчы і парабалы. Зварот пiсьменнiкаў да жанру прытчы абумоўлены жаданнем спазнаць быцiйныя праблемы: сутнасцi i прызначэння чалавека, характару i мэтаў яго дзейнасцi. I менавiта прытча, як зазначае С. Ханеня, “узвышае вобраз чалавека ў мастацтве да фiласофскага спасцiжэння”, яна “надзвычай сугучная патрэбам эпохi” [2, с. 33].

1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы

Неабходна размяжоўваць такiя тэрмiны, як прытча i парабала, цi парабалiчная проза: «Мастацкая з’ява парабалізацыі заснаваная на паэтыцы класічнай прытчы (філасофска-этычная іншасказальнасць, адметная сімвалічнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку над вобразным і інш.). У адрозненне ад адназначнасці прытчавай алегорыі парабалічныя вобразы больш схільныя да шматзначнай с

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры ЗМЕСТ 1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры 1.1 Парабалічная плынь у
Оценок: 1002 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru