ReferatWorld.ru

Кандрат Крапіва (1896–1991)

Кандрат Крапіва (18961991)

крапіва пісьменнік літаратурна


Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5 сакавіка) 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Прыступкамі да атрымання адукацыі былі царкоўнапрыходская школа, Уздзенскае народнае вучылішча, чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах (з яго Крапіва перавёўся ў такое ж вучылішча ў мястэчку Койданава, бо там была лепшая бібліятэка і лепшыя ўмовы для навучання). У 1913 г. вучоба была паспяхова скончана. Затым Крапіва едзе ў Мінск, дзе экстэрнам здае экзамены на званне народнага настаўніка. З вялікім хваляваннем атрымаў ён накіраванне ў земскае народнае вучылішча ў вёску Мнішана Пяршайскай воласці Мінскага павета. Поўны планаў і надзей, завітаў да вучняў, аднак спраўдзіць іх не здолеў: у жніўні 1915 г. Кандрата Атраховіча мабілізавалі ў царскую армію. Ваенную падрыхтоўку праходзіў у Гатчынскай школе прапаршчыкаў. Пацвярджаючы справядлівасць выслоўя, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, К. Атраховіч паказаў такія поспехі ў вучобе, што сам атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага інструктара. Вясну і лета 1916 г. у якасці ўзводнага афіцэра 38-га запаснога батальёна рыхтаваў апалчэнцаў для адпраўкі на фронт. У кастрычніку 1916 г. Крапіва трапляе на Румынскі фронт. К канцу вайны К. Атраховіч даслужыўся да звання капітана. Быў дэмабілізаваны з войска як настаўнік. Працаваў дома на гаспадарцы, настаўнічаў. Мабілізаваны ў жніўні 1920 г. у Чырвоную Армію, вучыў ваеннай справе навабранцаў. Пачаў друкавацца. За кароткі час зрабіўся ледзь не самым папулярным на Беларусі паэтам. Высокую ацэнку тагачаснай крытыкі атрымала і яго проза. Кандрат Атраховіч стаў Кандратам Крапівой — бліскучым паэтам-сатырыкам, арыгінальным празаікам, выдатным драматургам. У 1939 г. яму ў чарговы раз давялося апрануць вайсковую вопратку: у якасці камандзіра стралковай роты прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, потым удзельнічаў у фінскай ваеннай кампаніі, а ў чэрвені 1941 г. пачаў адбываць сваю чацвёртую вайну, але ўжо ў якасці ваеннага журналіста ў франтавых газетах «Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь». Быў таксама адказным рэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенны час працоўная дзейнасць К. Крапівы ў асноўным была звязана з Акадэміяй навук БССР. Загадчык сектара, дырэктар Інстытута мовазнаўства (амаль да самага канца жыцця, нягледзячы на ўзрост, К. Крапіва “правіў” шматлікія лінгвістычныя слоўнікі), віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. За семдзесят гадоў на ніве роднай культуры ім зроблена вельмі і вельмі многа. I гэта праца адпаведным чынам ацэнена. Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і БССР, кавалер чатырох ордэнаў Леніна, ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені і г. д.

Пісаць вершы К. Крапіва пачаў яшчэ падчас вучобы ў Койданаўскім гарадскім вучылішчы. 13 красавіка 1922 г. у «Красноармейской правде» быў надрукаваны яго вершаваны фельетон «Жили-были». Кандрат Крапіва пачаў супрацоўнічаць з газетай «Савецкая Беларусь». Затым яго сталі друкаваць газеты «Беларуская вёска», «Чырвоная змена», «Магілёўскі селянін», «Наш працаўнік» і іншыя перыядычныя выданні. 20-я гады не былі беднымі на сатырычна-публіцыстычную паэзію. Перыёдыка шчодра друкавала сатырычныя вершы, адкрывала новыя імёны. Але менавіта К. Крапіва дасягнуў па-сапраўднаму вялікай папулярнасці і народнай любові. Праграмным для Крапівы стаў яго вядомы верш “Крапіва” (прывядзём толькі першае яго чатырохрадкоўе):

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я — пякучка-крапіва.


Пад трапны абстрэл крапівінскай сатыры трапляла пустазвонства («Плеткары», 1922), лянота («Год Сцяпана-лайдака», 1923), хабарніцтва («Дай ды дай», 1922), бескультур'е («Грышча», 1922), знахарства («Вось такія дактары вымуць душу без пары», 1923; «Калі церці, дык да смерці», 1924), пратэкцыянізм («Каго мне ўзяць за кума», 1923), забабоны («Дзве кумы», 1923), сквапнасць («Дзяльба сенакосу», 1923). Асаблівую ж трывогу, а таму і пастаянную ўвагу да сябе выклікала праблема п'янства («Самагоначка», 1922, «Ратуйце», 1922). У духу часу крытыкавалася таксама рэлігія, а дакладней — яе не надта самавітыя служкі («Новая екценія» (1922), «Малітвы па-беларуску» (1923) і інш.). Крытыкуючы многае адмоўнае ў рэчаіснасці 1920-х гг., К. Крапіва разам з тым заступаўся за родную мову (верш «Шчыраму лаціністу» (1922). Пытанні творчасці закраналіся К. Крапівой у вершах «Прагулка на Парнас» (1923), «Муза падвяла» (1923), «Едзе крытык малады» (1932) і некат. інш. Сатырычныя вершы пісаліся К. Крапівой і ў час Вялікай Айчыннай вайны Сярод франтавікоў і партызанаў вялікай папулярнасцю карысталіся вершы «Лісі хвост і воўчы клык» (1941), «Развітанне сына» (1941), «Зброю к бою» (1941), «Фрыцавы трафеі» (1941), «Біблія людаеда» (1942), «Гебельс брэша — вецер носіць» (1943), «Янка і Карла» (1944), «Гітлер Марце пагражае, чаму Марта не раджае» (1944).

Побач з сатырычнымі вершамі пісаў К. Крапіва, як вядома, і байкі. Тут ён таксама дасягнуў вялікага поспеху. Яшчэ ў 1920-я гг. былі вельмі папулярнымі такія яго байкі, як «Вол і Авадзень» (1923), «Дзед і Баба» (1925), «Мандат» (1925), «Сука ў збане» (1925), «Ка

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе Кандрат Крапіва (1896 –1991) крапіва пісьменнік літаратурна Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru