паэзія літаратурны авангардысцкы
Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе паэтычных форм, дваццатыя гады ўяўлялі сабой таксама непрацяглую па часе, але надзвычай змястоўную ў ідэйна-эстэтычных і жанрава-стылёвых адносінах наступную літаратурную эпоху. Абазначыць сутнасць гэтай эпохі адным ключавым словам ужо немагчыма, бо ні «Ма-ладняк», ні «Узвышша», ні «Полымя», ні іншыя літаратурна-творчыя арганізацыі і часопісы ўжо не неслі ў сабе такой вызна-чальнай сінтэтычнасці, эстэтычнай і асветніцкай усеахопнасці, як гэта здарылася ў свой час з «Нашай нівай». Паэзія 20-х гадоў стылёва больш мазаічная, спектр яе матываў і ідэйна-вобразная палітра часта мелі палемічны характар. У паэзіі грамадзянскага гучання адлюстроўвалася не толькі сацыяльная і геапалітычная вектарнасць пазіцыі таго ці іншага паэта, але і літаратурная ба-рацьба, якая набыла асабліва абвостраны характар у другой па-лове дзесяцігоддзя ў сувязі з расколам «Маладняка» і ўтварэннем новых літаратурных аб'яднанняў – «Узвышша», «Полымя», «Літаратурна-мастацкай камуны». У аснове ідэйна-творчых разме-жаванняў ляжалі глыбокія, абумоўленыя грамадска-палітычнымі абставінамі прычыны, што замыкаліся на галоўнай ідэі – ідэі Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XX ст. Да гэ-тай ідэі крочыла беларуская літаратура праз усё папярэдняе XIX ст., напоўненае нацыянальна-вызваленчай барацьбой, у працэсе якой была вылучана з нетраў ідэалогіі «літвінскага», або «краёва-га», патрыятызму ідэалогія беларускага нацыянальнага адра-джэння. Першым песняром гэтага адраджэння стаў напрыканцы XIX ст. Францішак Багушэвіч. Цётцы, Янку Купалу, Якубу Ко-ласу, Максіму Багдановічу, Алесю Гаруну належала пачэсная ро-ля далейшага годнага пяснярскага служэння Бацькаўшчыне-Бе-ларусі, ідэал якой для>х звязваўся з сацыяльным і нацыяналь-ным вызваленнем, незалежнасцю, асветаю, самаахвярнай ства-ральнай працай на дабро і росквіт айчыны. Галоўнымі фактарамі на шляху да гэтага ідэалу былі беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць. Паэзія Я. Купалы адлюстроўвала эвалюцыю ад маргінальнасці «тутэйшых» да беларусаў як нацыі, якая прэтэндуе на ўсе патрэбныя для самавызначэння каштоўнасці: не толькі сва-боднае карыстанне мовай і развіццё культуры, асветы, але і ства-рэнне нацыянальнай дзяржавы, якая забяспечыць годны ўзровень жыцця сваім грамадзянам і права на ўласную палітычную волю. Ку-пала ў сваіх паэтычных прароцтвах заўжды апеляваў да народа, які сам павінен здабыць сабе долю і волю, сам павінен выбрацца з гіс-тарычнай летаргіі, стаць «самім сабе гаспадаром». На хвалі гэтага патрыятычнага пачуцця абуджаецца пасля некалькіх гадоў маўчан-ня творчая энергія Купалы, які ў 1918 г. стварае вялікі цыкл паэ-тычных шэдэўраў, напоўненых асэнсаваннем трагедыйнага гіста-рычнага лёсу Беларусі. У вершы «Свайму народу» ён заклікае:
Паўстань народ! Для будучыны шчасце Ты строй, каб тут не строіў больш еуссд; Не дайся ў гэты грозны час прапасці, – Прапашчых не пацсшыць шчасцем свет.
Сваю магутнасць пакажы ты свету, – Свой край, сябе ў пашанс мець прымусь. Паўстань народ!. 3 крыві і слёз кліч гэты… Цябе чакае маці – Бсларусь!
Асэнсаванню Беларускага Шляху–лёсу маці-Беларусі ў но-вых гістарычных умовах – прысвечана шмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго знамянальнага дзесяцігоддзя. Вызначальнымі падзеямі тагачаснага грамадскага жыцця, безумоўна, былі абедз-ве расійскія рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна, падзел ў выніку яе Беларусі ў 1921 г. на дзве часткі з адпаведнымі векта-рамі палітычных уплываў. Тэма Заходняй Беларусі і падняволь-нага жыцця працоўных пад уціскам польскіх уладаў стане з таго часу адной з асноўных тэм паэзіі Савецкай Беларусі. Апошняй наканавана было стаць часткай вялікай пралетарскай федэрацыі, рэчышча палітычнага жыцця якой вызначалася ў Маскве. Але на месцы былі таксама зроблены пэўныя крокі ў накірунку замаца-вання вонкавых прыкмет нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі: каб прадухіліць у далейшым непажаданыя сепаратысцкія памк-ненні нацыянальных дзеячаў, што абвясцілі ў сакавіку 1918 г. незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, якой, аднак, не суджана было стаць суб'ектам геапалітыкі, у 1919 г. камуністыч-най дзяржаўнай элітай была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, дзе ўсе сферы нацыянальнага жыц-ця кантралявала партыйнае кіраўніцтва. Ідэалогія абапіралася на апалогію рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту; культура, мастацтва і літаратура заклікалі адлюстроувлці. папуючую ідпілоіпо, якая строга рэгламентавала паэтыку, прыўііосілл ў яе лфіпыс яіы пафас, абмяжоўвала свабоду творчасці, прадпышачала гшы. ма-тывы і нават стыль літаратурных твораў. Гпл Оыў свослслблівы авангардны афіцыйны накірунак, які можа пашлць ржллмцый-ным канцэіггуалізмам. Новая эканамічная палітыкл (п>п) і яія-запая з ёю беллрусізацыя абудзілі новую творчую энсріім, падзеі на паўнакроўнае нацыянальнае адраджэнне. За непрацяглы пе-рыяд былі створаны важныя нацыянальныя кулыурныя і аснет-ныя ўстановы, у тым ліку універсітэт, Інбелькульт – правобраз будучай Акадэміі навук, дзяржаўны тэатр, дзяржаўныя і каапера-тыўныя выдавецтвы, газеты і часопісы, першая літаратурная ар-ганізацыя «Маладняк». Пачалося інтэнсіўнае культурна-нацыя-ыальнас будаўніцтва, што, бясспрэчна, абумовіла масавы прыток у літаратуру новых паэтычных талентаў і сапраўды бліскучы росквіт паэзіі, якая не перастае здзіўляць нас сёння багаццем мастацкіх фарбаў, глыбінёй і нечаканасцю вобразнай асацыя-тыўнасці, шматста
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.