ReferatWorld.ru
» » » Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Вернуться назад

Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра гісторыі журналістыкі

Курсавая работа

" Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны "

студэнта 3курса,

дзённага аддзялення, 4 групы

Бруя Аляксея Уладзіміравіча

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук,

прафесарСлукаА.Г.

Мінск 2009

Змест

Уводзіны

Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні

2.1 "Раздавім фашысцкую гадзіну"

2.2 "Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых адметных падзей як для сусветнай гісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след і ў эканамічнай сферы жыцця, і ў грамадскай, і ў палітычнай. Кожны трэці беларус загінуў падчас той разбуральнай вайны, многія тысячы засталіся інвалідамі, без даху над галавой альбо згубілі ў 1941 - 1945 гг. сваіх родных і блізкіх, таму тэма Вялікай Айчыннай заўжды хвалявала і працягвае хваляваць нас нават зараз, на пачатку ХХІ стагоддзя, праз сем дзесяткаў год, калі ўсё менш і менш застаецца жывых сведкаў тых жахлівых часоў, якім мы абавязаны сёння ўсім, што маем.

Але разам з тым з'яўляюцца тэндэнцыі перагляду гісторыі, змоўчвання многіх фактаў, містыфікацыі і нават цэлыя працы, прысвечаныя альтэрнатыўнаму пункту гледжання на гісторыю. Сярэднестатыстычны чалавек, для якога адзінай крыніцый інфармацыі з'яўляюцца сёння СМІ і інтэрнэт, стаіць на ідэалагічным перапуцці, не заўсёды разумеючы, які бок прыняць, каго слухаць, да чыіх довадаў адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, а да чыіх - з недаверам і пагардай. Адзінае выйсце для такога чалавека - звярнуцца да першакрыніц, да афіцыйных дакументаў таго часу, каб самому пераканацца ў тых ці іншых фактах, а не праз другія, пятыя "рукі". Існуе меркаванне, нібыта гісторыю робяць тыя, хто пра яе піша. Але час летапісцаў ужо адыйшоў у мінулае, мы ж жывем (і не трэба забываць пра гэта) у сучаснасці, у эпоху дакументаў і тысячатомных архіваў, калі ёсць магчымасць даведацца праўду ад сведкаў падзеі, ад шматлікіх сведкаў, не скаваных ідэалагічнымі ці палітычнымі путамі страху і боязі пакарання за лішняе слова. Аб'ектыўнасць вызначаецца колькасцю пачутых меркаванняў. Таму зварот да тагачасных дакументаў - гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.

У сваёй рабоце я хачу прааналізаваць асноўныя беларускія сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, разгледзець іх ідэйна-тэматычную накіраванасць iхарактэрныя асаблівасці ўсёй беларускай сатыры ваеннага часу, а таксама прасачыць за ўзнікненнем, характарам iроллю сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР на фронце і ў тыле, падтрымкі іх баявога духу і веры ў магчымасць перамогі над ворагам.

Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Яна з даўніх часоўз'ляецца важнейшим сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт, метківерш, выкрывальны фельетон,востры подпіс пад малюнкамі - гэта якраз тыя творы,якія заўсёды выклікаюць у чытача вяліую цікавасць іда якіх ён ніколіне застаецца абыякавым. Сатырычнаеслова, прызначанае выкрываць iбіць, заўсёды дасягаесваёй мэты, бо насмешкі, як адзначаўМ.В. Гогаль,баіцца нават той, хто ўжо нічога на свеце не баіцца.

Адной з найбольш цікавых iзначных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместу iбагатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую iадказную задачу-дапамагчы падняць iпавесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы iнайбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від стацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя iнеадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфікасатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькісвоечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільнаабраная форма твора, адпаведны тон iпатрэбная інтанацыя, поўны улікпатрабаванняў, якія прад'яўляюцьу дадзены момант да сатыры жыццё iчытач, толькігарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ўэпоху пералому ўжыцці грамадства. У тым iзаключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае iадмаўляе прэтэнзіі на права існавання тых з'яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіравана супраць тых праяў у грамадскім iпалітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючы старое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўна змагаецца за ўсё новае, перадавое.

Беларуская сатырычная літаратура ваенных год наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму пры-значэнню iслужыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по истории БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ Кафедра гісторыі журналістыкі Курсавая работа " Сатырычныя
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru