ReferatWorld.ru
» » » Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст
Вернуться назад

Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыіБеларусістаражытнага часу і сярэдніх вякоў

Курсавая работа

Замкі і крэпасці Беларусі XIV - XV ст .”

студэнткі 1 курса 1групы

завочнагааддзялення

ІрынаЮр'еўна

Навуковыкіраўнік: дацэнт,

кандыдатгістарычныхнавук

Шапавал Георгій Фёдаравіч

Мінск, 2010

Змест

замак вежа крэпасць беларускі спадчына

Уводзіны

Глава 1. Вежы - данджоны на Беларусі

1.1 Камянецкая вежа

1.2 Вежы аналагічныя Камянецкай

Глава 2. Вялікакняжацкія замкі і ўмацаваныя гарады XIV-XV стст.

2.1 Лідскі замак

2.2 Замак- кастэль у Крэве

2.3 Навагрудскі замак

Глава 3. Умацаванае культавае дойлідства (Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія)

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадаткі

Уводзіны

Замкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нашай нацыянальнай спадчыны. Яго развіццё адбывалася даволі працяглы перыяд - усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюць выдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі замкавага будаўніцтва прасачыць тыя змены, якія адбываліся ў эканамічным, палітычным, культурным і паўседзённым жыцці нашых продкаў. Творы мастацтва і, ў прыватнасці, архітэктуры, уяўляюць вялізарную каштоўнасць не толькі таму, што фіксуюць гісторыю народа, але і таму, што ўвасабляюць у сябе яго творчы патэнцыял, асаблівасці светаўспрымання, талент і вытанчанае пачуццё прыгожага.

Вытокі беларускага ваеннага дойлідства, як і архітэктура ўвогуле, губляюцца ў глыбі стагоддзяў. Яго карані заглыбіліся ажно ў перыяд разлажэння першабытна-грамацкага ладу, калі на землях сённяшняй Беларусі на паселішчах эпохі ранняга жалезнага веку з’явіліся першыя абарончыя збудаванні.

Крыжацкія набегі на беларускія землі асабліва ўчасціліся ў канцы ХІІІ - пачатку ХІV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні з мураванымі вежамі-стаўпамі ўжо не маглі стрымаць узброенага да зубоў ворага. Таму ў першай палове XIV ст. узнікае абарончая сістэма з магутных замкаў у Лідзе, Наваградку, Крэве, Медніках, Вільні і Троках. Гэта былі як старыя драўляныя, з цягам часу адбудаваныя з каменю і цэглы замкі-дзядзінцы, так і новы тып замкаў - кастэлі, запазычаны на Захадзе.

Слова "кастэль" мае старадаўнюю лацінскую аснову (castellum - замак) і спачатку азначала ўмацаваны валам і ровам лагер рымскага легіёна. У ХІІІ - ХІV стст. кастэлем у Заходняй Еўропе назвалі невялікі мураваны замак, які звычайна меў адну ці дзве вежы і будаваўся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.

Мясцовыя дойліды, узяўшы за ўзор рыцарскі кастэль, прыстасавалі гэты тып абарончага збудавання да сваіх умоў. Яны значна павялічылі плошчу замкавага двара, дзе маглі ў час небяспекі знайсці прытулак не толькі войска, але і мірнае насельніцтва, са сваім скарбам.

Замкам звычайна называюць ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складалаўся з некалькіх замкнёных абарончых збудаванняў. Замак – гэта таксама ўмацаванае жыллё феадала, назва некаторых палацаў ці вялікіх панскіх дамоў. У краінах Еўропы іх будаўніцтва звычайна звязваюць з эпохай сярэднявечнага феадалізму, калі замкі служылі надзейным умацаваннем ад частай пагрозы з боку шматлікіх ворагаў. У гады цяжкіх выпрабаванняў, калі пад пагрозай было само існаванне народа, замкі станавіліся для людзей домам, школай мужнасці і адзінства.

Даследчыкі адносяць пачатак іх будаўніцтва да XII ст., калі на Беларусі імкліва развіваліся феадальныя адносіны і раслі гарады. У той жа час, беларускія княствы часта станавіліся арэнай для міжусобных войнаў і знешніх нападаў. Перыяд найбольш актыўнага развіцця замкавага дойлідства прыпадае на XIV - XVIII стст. Яго можна назваць класічным. Але бальшую цікавасць уяўляе будаўніцтва XIV-XV стст. – самы складаны перыяд. Менавіта таму ён і абраны для навуковага даследавання.

У ХІІІ ст. з’яўляюцца каменныя вежы тыпу данджон дзеля абарончых цэляў. Вялікая частка сродкаў і людскіх рэсурсаў накіроўвалася на

будаўніцтва гарадскіх умацаванняў. Вядома, што і крыжакі і татары выкарыстоўвалі актыўныны штурм з дапамогай камнемётаў, таранаў (парокаў), штурмавых башняў. Самай цяжка даступнай, для асаднай тэхнікі, была каменная вежа. Высока ўздымаючыся над горадам, яна дазваляла весці трапную стральбу па асадным машынам. На Беларусі ў каменных вежах былі памяшканні для сховы і жытла жыхароў і абаронцаў. Канструктыўна яны не адрозніваюцца ад башняў донджон у цэнтральнай Еўропе і Скандынавіі. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што данджоны былі пабудаваны ў Каменцы, Навагародку, Берасці, Горадні, два ў Полацку, Мсціслаўлі, Пінску, Мядзелі, Тураве. Да цяперашняга часу захавалася башня ў Камянцы.

У XV ст. працэс інкастэляцыі храмаў, гэта значыць ператварэнне іх у сваеасаблівыя замкі, не абмінуў і зямель Вялікага Княства Літоўскага, і ў прыватнасць Беларусі. Цэрквы, касцёлы, кляштары і сінагогі сталі набываць элементы абароны: сцены будаваліся высокія і тоўстыя; на вуглах будынкаў, франтонах і над ўваходам узводзіліся вежы з разнастайнымі байніцамі; сутарэнні храмаў пераўтвараліся ў склады ваеннага рыштуну і прадуктаў, а ў вежах нярэдка размяшчал

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по истории Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыіБеларусістаражытнага часу
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru