Рэферат
На тэму:
Сымон Будны
Сымон Будны ( каля 1530г., в. Буды у Мазов ii , Польшча – 13.1.1593), беларускi гуманiст, асветнiк, рэлiгiйны рэфарматар, фiлосаф, сацыёлаг, гiсторык. З сям`i дробнага шляхцiца. Скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. З 1558 года выкладау на беларускай мове катэхiзiс у пратэстанцкай школе у Вiльне. З 1560 года кальвiнiсцкi прапаведнiк у Клецку. Адзiн з iнiцыятарау заснавання Нясвiжскай друкарнi, дзе выдау на беларускай мове «Катэхiзiс» (1562), «Пра апрауданне грэшнага чалавека перад богам» i iншыя творы. Незадаволены памяркоунасцю кальвiнiзму перайшоу на больш радыкальныя рэфармацыйныя пазiцыi антытрынiтарызму. У 1563 годзе у лiсце да швейцарскага тэолага Г. Булiнгера выказау сумненне у праудзiвасцi хрысцiянскага догмату тройцы. У сярэдзiне 1560-х гадоу вёу пiсьмовую палемiку з руска-праваслауным багасловам Арцемiем, устанавiу сяброускiя кантакты з друкарамi I. Фёдаравым i П. Мсцiслауцам. У 1564 годзе разам з Крышкоускiм пераклау на польскую мову и выдау у Нясвiжы «Гутаркi святога Юсцiна, фiлосафа i пакутнiка, з Трыфанам iудзеем». У 1572 годзе выдау Бiблiю, аднак яго каментарыi i заувагi да яе не былi змешчаны выдауцамi.
Рэлiгiйна-фiласофскiя iдэi Буднага ( канцэпцыя Бога, хрысталогiя, анталогiя) былi наватарскiя i не мелi прэцэдэнта у еурапейскай думцы. Ён спрабавау рэвiзаваць артадаксальнае вучэнне пра Бога у духу дэiзму. Адхiляу традыцыйнае вучэнне пра Тройцу и абвяшчау сапраудным богам толькi Бога Бацьку. «Дух» ператварыу з самастойнай i рауназначнай субстанцыi у атрыбут «Бацькi», яго творчую сiлу, бойскую свядомасць и волю. Найбольш радыкальна ён абышоуся з Хрыстом: выключыу яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне i звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялiкай колькасцi лагiчных, гiстарычных i фiлалагiчных аргументау, ён прыйшоу да высновы, што Хрыстос з`яуляуся не Богам, а самаадданным прапаведнiкам, высокамаральным чалавекам, за што i быу надзелены боскiмi ушанаваннямi, здольнасцю тварыць цуды. Ён адхiлiу думку пра тое, што у старым запавеце ёсць указанне пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокi, сцвярджау Будны, нiчога не ведалi i не маглi ведать пра Хрыста. Гэты тэкст – вынiк падробкi, на што яшчэ раней звярнули увагу Эразм Ратэрдамски i Себасцьян Кастэлия. Адмауленне Буднага спрадвечнага iснавання Хрыста як «боскай iдэi» падрывала канцэпцыю сярэдневяковага рэалiзму, паводле якой агульнае паняцце iснуе анталагiчна i папярэднiчае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоуна-наминалiстычную тэндэнцыю у фiласофii.
Iстотны момант рэлiгiйна-фiласофскiх поглядау Буднага – натуралiстычная iнтэрпрэтацыя бiблейскiх цудау, адмауленне замагiльнага свету и бессмяротнасцi душы. « Многiя вучоныя людзi, - пiсау ён у тракце «Пра найважнейшыя палажэнни хрысцiянскай веры», - лiчаць, што пасля смерцi душа чалавека будзе прыпадоблена цялеснай субстанцыi, якая цi пераносiць пакуты, цi зазнае асалоду, вандруючы з месца на месца, але гэта паганская, яурэйская i паэтычная памылковая думка… мертвыя не валодаюць ведамi, паколькi душы пасля смерцi нiчога не адчуваюць. Пасля смерцi кожнага чалавека, як святога, так i бязбожнiка, душа яго нiчога не ведае нi аб сабе, нi аб кiм-небудзь iншым, нiчога не адчувае, не пераносiць нi пакуты, нi уцехi… Памылковай з`яуляецца агульнапрынятае уяуленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерцi, пераносяць пакуты цi маюць асалоду. Душа – гэта не што iншае, як чалавечае жыццё…». Гэта была матэрыялiстычная трактоука псiхафiзiчнай праблемы, уласцiвая шэрагу фiлосафау эпохi Адраджэння – П`етра Пампанацы, Гжэгажа Паула з Бжэзiн i iнш. Натуралiстычна вытлумачваючы бiблейскiя цуды, Будны прадбачыу некаторыя вывады Б. Спiнозы, у прыватнасцi яго думку, «што усё, аб чым расказваецца у Пiсаннi, адбылося натуральным шляхам».
Метадалагiчныя i гнасеалагiчныя погляды Буднага – адлюстраванне развiцця культуры i думкi эпохi Адраджэння. Будны – пераважна тэолаг, аднак ён не iгнаравау фiласофiю i iмкнууся выкарыстаць яе у творчай дзейнасцi. Як i Фама Аквiнскi, ён меркавау, што вера можа быць абгрунтавана рацыянальным спосабам, аднак лiчыу што у выпадку канфлiкту памiж розумам i верай вырашальнае слова належыць розуму. Сутнасць метаду Буднага – у яго герменеутычным майстэрстве, або вучэннi аб iнтэрпрытацыi Бiблii, выкладзеным у прадмове да лоскага выдання Новага Запавету (1574). Гуманiсты и рэфарматары эпохi Адраджэння сцвярджалi, што да Свяшчэннага пiсання трэба падыходзiць як да любога тэксту – гiстарычнага, фiласофскага i iнш. Iсцiна, паводле Буднага, знаходзiцца у Свяшчэнным пiсаннi у згорнутым выглядзе i яе адтуль неабходна здабыць i адэкватна перадаць. Дзеля гэтага чалавеку патрэбна пэуная культура, адукаванасць. Буднага успрыняу выпрацаванны Л. Вала и Эразмам Ратэрдамским рацыяналiстычны метад, якi дазваляу пры даследаваннi бiблейских тэкстау праводзiць лагiчны, фiлалагiчны, гiстарычны i натуралiстычны аналiзы. Атрыманне з Бiблii iсцiны, гэта значыць такога палажэння, каб яно не супярэчыла розуму i вопыту чалавека, магчыма толькi на аснове вывучэння як мага большай колькасцi фактау, усведамлення усёй карцiны з`вы. Будны настойвау на кантэкстуальным асэнсаваннi Бiблii, якое зробiць непатрэбнымi алегарычны i вербальны метады яе iнтэрпрэтацыi. Неабходна вывучаць, лiчыу Будны, як i кiм стваралiся i пiсалiся бiблейскiя кнiгi, прычыны iх скажэння и фальсiфiкацыi. Трэба не лiтаральна разумець тое цi iншае палажэн
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.