1. Узнікненне ісламу
Іслам з'яўляецца самай маладой сусветнай рэлігіяй. Ён узнік у VІІ ст. н.э., амаль на 600 гадоў пазней за хрысціянства і больш чым на 1000 – за будызм.
Зараз іслам – другая па колькасці сусветная рэлігія. Яго вызнае 1 мільярд чалавек, больш чым у 120 краінах свету, прычым колькасць прыхільнікаў ісламу інтэнсіўна павялічваецца, дзякуючы, у асноўным, традыцыйна высокай сярод іх ступені нараджальнасці. Асноўная колькасць мусульман жыве ў Заходняй, Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. У 28 краінах іслам з'яўляецца дзяржаўнай альбо афіцыйнай рэлігіяй (Ірак, Іран, Афганістан, Пакістан, Саудаўская Аравія, Егіпет, Марока і інш.).
Іслам узнік сярод арабаў на захадзе Аравійскага паўвострава, калі там ужо былі вядомы іўдзейскія і хрысціянскія погляды. Таму, разглядаючы абставіны ягонага фарміравання, трэба ўлічваць як сацыяльна-эканамічную сітуацыю, у якой знаходзіліся арабскія плямёны ў пачатку VІІ ст., так і ўплыў іншых рэлігій.
Даісламскія арабы – адзін са шматлікіх семіцкіх народаў, якія жылі ў гэтым раёне Бліжняга Усходу з даўніх часоў. Падзяляліся яны на качавыя плямёны, якія пераважна займаліся жывёлагадоўляй, а таксама гарадскіх арабаў, якія жылі за кошт гандлю, часткова рамяства і земляробства. Праз Меку, Ятрыб, Йемен, якія ў першыя стагоддзі н.э. уяўлялі сабой невялікія гарады-протадзяржавы, ішлі гандлёвыя шляхі з Індыі і Кітая ў Еўропу. Гэта давала прыбытак як гараджанам, так і качавым плямёнам, якія бралі плату за бесперашкодны праход караванаў праз свае тэрыторыі.
Аднак у другой палове VІ ст. гандлёвыя шляхі перамясціліся на поўнач Аравійскага паўвострава, што прывяло да крызісу ў былых цэнтрах гандлю, які закранаў таксама і качавыя арабскія плямёны. Таксама ў гэты перыяд узмацняецца небяспека захопу арабских гарадоў суседнімі моцнымі дзяржавамі, перш за ўсё Візантыяй і Іранам. 3'явілася патрэба ў моцнай дзяржаве, якая б аб'яднала плямёны і забяспечыла жыццядзейнасць арабскага грамадства. Напружанасць крытычнай сітуацыі знайшла свае выяўленне ў духоўных браджэннях, што паслужыла штуршком для ўзнікнення новай рэлігіі.
Большасць арабаў з даўніх часоў былі язычнікамі. Яны шанавалі Сонца, Луну, шматлікіх духаў пустыні, памёрлых продкаў. На поўдні Аравіі быў распадсюджаны фетышызм, які знайшоў сваё адлюстраванне ў кульце вялікіх пастаўленых на рабро камянёў. Найбольш знакамітым з іх быў Чорны камень у свяцілішчы Кааба ў Мецы. Ён меў кубічную форму: быў акружаны шматлікімі іншымі каменнымі фетышамі, якія сімвалізавалі розных племянных багоў і духаў і ўспрымаліся ўсімі арабамі як вышэйшы боскі сімвал. Мека з'яўлялася рэлігійным цэнтрам. Некалькі разоў у год, на святы, прадстаўнікі арабскіх плямёнаў наведвалі яе, каб ушанаваць сваіх багоў. Пры гэтым яны прадавалі свае тавары і куплялі тавары ў меканцаў, ад чаго апошнія мелі прыбытак. Даследчыкі лічаць, што шанаванне Чорнага каменя ў нейкай ступені адлюстравала ўзнікаючыя ў арабаў уяўленні аб вышэйшым бостве. Адной з крыніц гэтых уяўленняў былі монатэістычныя рэлігіі іудаізм і хрысціянства. Іудаізм існаваў у Аравіі ўжо амаль тысячагоддзе, асабліва ў гарадах, дзе жылі буйныя суполкі яўрэйскіх гандляроў. У Сірыі, Палестыне, Месапатаміі было шырока распаўсюджана хрысціянства. Апроч таго, побач былі такія хрысціянскія краіны як Візантыя і Егіпет. На рэлігійныя пошукі араба ў аказвалі таксама ўплыў ідэі зораастрызма, якія пранікалі з Ірана.
У VІ cт. сярод арабаў атрымаў распаўсюджванне рух ханіфаў – прарокаў-прапаведнікаў, якія заклікалі да адмаўлення ад язычніцкага політэізму і шанавання адзінага Бога. Падрабязных звестак аб дзейнасці ханіфаў і змесце іх пропаведзяў не захавалася, аднак вядома, што Бог, якога яны прапаведвалі адрозніваўся ад багоў іудзеяў і хрысціян. Дзейнасць ханіфаў паступова падрыхтоўвала пераход арабаў да монатэізму.
Заснавальнікам новай рэлігіі з'явіўся прарок Мухамед (каля 570 – 632 гг.). Аб яго жыцці вядома даволі шмат. Мухамед паходзіў з магутнага меканскага племені курэйшн. Ён рана асірацеў і спачатку пасвіў скаціну ў свайго дзядзькі Абу Таліба. Ёсць некалькі легенд аб дзіцячых гадах Мухамеда. Напрыклад, што аднойчы з'явіліся анёлы і ачысцілі ягонае сэрца ад грахоўных помыслаў. У 25 год ён ажаніўся на багатай удаве Хадзіджэ, у якой да гэтага служыў. Нягледзячы на даволі вялікую розніцу ва ўзросце (Хадзіджа была на 15 гадоў старэй), шлюб быў шчаслівы. У іх нарадзілася 6 дзяцей, але толькі любімая дачка Мухамеда Фаціма перажыла бацьку і пакінула нашчадкаў.
Пасля жаніцьбы на Хадзіджэ Мухамед перастаў займацца гандлем і прысвяціў сябе рэлігійным пощукам. На працягу некалькіх год ён праводзіў доўгія гадзіны на адной з гор каля Мекі. Хадзіджа з разуменнем ставілася да паводзін свайго мужа і не перашкаджала яму. Калі Мухамеду было каля 40 гадоў, яму сталі з'яўляцца нейкія духоўныя істоты і ён стаў чуць галасы, якія абвясцілі яго прарокам і загадалі пачаць прапаведаваць арабам адзінага Алаха (араб. «Боства»). Гэтыя прывіды наведвалі Мухамеда да канца яго жыцця, на падставе іх была створана свяшчэнная кніга ісламу «Каран''.
Спачатку на працягу трох гадоў Мухамед прапаведаваў толькі абмежаванаму колу блізкіх яму людзей. Першымі, хто падтрымаў Мухамеда ў якасці пасланніка Алаха былі Хадзіджа, яго стрыечны брат Алі, які ажаніўся на Фаціме і прыёмны сын Зейд. Потым да іх далучыліся паважаныя меканцы Абу Бакр, Амар, Асман, Хамза і інш. Аднак, калі Мухамед пачаў выступаць з адкрытымі пропаведзямі, большасць меканцаў
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.