ReferatWorld.ru
» » » Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы
Вернуться назад

Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы

Пасьля вывазу мітрапаліта Панцялеймана ў Ляды, царкоўнымі справамі пачаў кіраваць ягоны заступнік арх. Філафей. Беларускі актыў спадзяваўся цяпер хуткага правядзеньня аўтакефаліі і беларусізацыі царквы. Але, калі не рабіліся ніякія захады ў азначаных справах, то, па некаторым часе, за сутэстыяй беларускага актыву, была склікана ў мітрапалітальным доме нарада. Апрача ўспамінаных раней беларускіх актывістых, арх. Філафей запрасіў на нараду асоб з прорасейскай арыентацыей, супраціўных беларусізацыі і аўтакефаліі царквы на Беларусі, як: прат. Віталі Багаткевіч, інж. Аўген Малевіч і інш. На гэтай нарадзе бальшыня высоўвала патрэбу праводжаньня беларусізацыі і аўтакефаліі Беларускай Царквы. Супроцьставячыся гэтаму выступалі запрошаныя арх. Філафеям русафілы. Сам арх. Філафей заняў становішча захаваньня існуючага стану ў царкве, бо, як ён гаварыў, маюцца розныя і процілежныя погляды, таму належыць лепш запазнацца з цэласьцяй спраў і не сьпяшацца са зьменамі ў царкоўным жыцьці.

Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы ўздымаліся на паседжаньнях Цэнтральнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, да якой належыў і арх. Філафей. Аднак, арх. Філафей заўсёды даваў вымінаючыя адказы, адкладваючы на пазьней пытаньні царквы, а часамі – проста апушчаў паседжаньні рады, калі царкоўныя пытаньні ўспомненага вышэй характару ўзьнікалі на нарадах БНС.

Пераканаўшыся ў лявіраваньні арх. Філафея па аснаўных справах Беларускай Царквы. беларускія актывістыя пачалі дзеіць больш настойліва. У хуткім часе імі былі пададзеныя арх. Філафею два мэмарандумы. У першым з іх прапанавалася назначэньне сьвятароў беларусаў сябрамі Менскай Духоўнай Кансысторыі і замена русафільскай часткі менскага духавенства на ведамых беларускіх сьвятароў, прозьвішчы якіх былі пададзеныя ў мэмарандуме.

У другім мэмарандуме высоўваліся наступныя пастуляты: 1) аформіць мітрапалітальную раду; 2) неадкладна камандыраваць япіскапаў на епархіі: Сеўбу ў Смаленск, а Навіцкага ў Магілеў; 3) высьвяціць архірэя для Полацкай епархіі; 4) арганізаваць духоўныя кансысторыі пры архірэях – па 3 сьвятары беларусы; 5) правесьці рэгістрацыю ўсіх благачынных па мітраполіі да 10 ліпеня, з мэтай перамяшчэньня іх, звальняючы расейцаў і прызначаючы беларусаў; 6) арганізаваць пры архірэях рады з асобаў духоўных і сьвецкіх, нацыянальна сьведамых беларусаў; 7) у кожнай епархіі арганізаваць пастырскія курсы для падрыхтоўкі кандыдатаў беларусаў у сьвятары; 8) камандыраваць духавенства з заходніх абшараў Беларусі на ўсходнія і арганізаваць благачыньні на ўсходзе; 9) вызначыць камісыю для перагляду і магчымай перапрацоўкі статуту, запрапанаванага Гэнэральнаму Камісару Беларусі; 10) вызначыць камісыю для перагляду гаспадарчай справы мітраполіі; 11) вызначыць рэдакцыю для духоўнага воргану і выдаваць яго месячна.

Арх. Філафей уважаў сваё становішча пэўным у нямецкіх уладаў. Ён пашоў па лініі задаваленьня дробных спраў, абмінаючы асноўныя пытаньні парушаныя ў мэмарандумах, як: беларусізацыя і афармленьне аўтакефаліі Беларускай Царквы. Ён прызначыў сьв. М. Лапіцкага сябрам менскай кансысторыі і настаяцелям чыгуначнай царквы ў Менску; сьв. Н. П, з вышэйшай багаслоўскай асьветай, ён звольніў з настаяцельства чыгуначнай царквой, абяцаючы назначыць яго настаяцелям прыходу на правінцыі, калі будзе вольны прыход, а тым часам пакінуў зусім бяз прыходу і бяз прызначэньня. Гэта былі шыканы сьв. П. за тое, што ён найболып настойліва са сьвятароў дамагаўся зьменаў у царкоўным жыцьці. На рэшту дамаганьняў арх. Філафей адказаў, што ён іх выканаць ня можа, бо яны належуць да кампэтэнцыі мітрапаліта, а ён не зьяўляецца мітрапалітам. Аднак, такая аргумэнтацыя не пераконывала актыву, бо згодна дэкрэту мітр. Панцялеймана арх. Філафей выконываў абовязкі мітрапаліта ў іх поўным абсягу, як заступнік. Ад гэтай пары было ясным, што папярэдняя барацьба паміж арх. Філафеям і мітр. Панцялейманам, збо-ку першага, мела асабісты амбіцыйны характар – асягнуць кіраўнічае становішча ў царкве, а ня была вынікам нацыянальнай ідэолёгіі. Арх. Філафей абапіраўся на русафільскім духавенстве, як і мітр. Панцялейман. Па выезьдзе сьв. М. Лапіцкага з Менску, на яго мейсца зараз-жа быў прызначаны арх. Філафеям русафіл сьв. Віталі Багаткевіч. Сьв. В. Багаткевіч прыехаў у Менск і распачаў працу ў кансысторыі ды службу ў чыгуначнай царкве. Аднак, ён хутка зарыентаваўся аб настаўленьні і ўплывах на справы беларускага нацыянальнага актыву ў Менску і не захацеў тут заставацца. Па ягоным хуткім выезьдзе арх. Філафей прызначыў на тыя самыя становішчы сьв. М. Сеўбо, неактыўнага на грамадзкім грунце. Аднак, і гэты духаўнік не захацеў застацца на даўжэй у Менску.

Па непраўдзівых даносах з расейскіх крыніцаў сьв. Н. Пыск быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў Вялейскую турму, а па некаторым часе дэпартаваны праз СД у Асіпавічы, на Ўсходняй Беларусі, дзе прабываў пад сталым наглядам СД, без права выезду.

3 гутарак нацыянальнага актыву з яп. Апанасам вынікала, што япіскап Апанас абмінаў пытаньне шырокай беларусізацыі царквы, цьвердзячы, што ён прапаведуе пабеларуску, ды іншыя духаўнікі ўжываюць беларускую мову, а большага нічога зараз зрабіць нельга; адносна афармленьня аўтакефаліі яп. Апанас уважаў, што фактычна Беларуская Царква зараз існуе, як самастойная і гэтага хапае, а афармленьне аўтакефаліі належыць праводзіць па ўнармаваньні палітычнага палажэньня па сканчэньні вайны. Найважнейшым зьяўляецца ўтрымліваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамі; а з бяг

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по религии и мифологии Пасьля вывазу мітрапаліта Панцялеймана ў Ляды, царкоўнымі справамі пачаў кіраваць ягоны заступнік арх. Філафей. Беларускі актыў спадзяваўся цяпер
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru