ReferatWorld.ru
» » » Методология истории экономики Беларуси
Вернуться назад

Методология истории экономики Беларуси

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі

Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.

Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны час, гістарычны факт, гістарычнае месца і інш.).

Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы. Прынцып гістарызму патрабуе ад даследчыка ўлічваць зменлівасць і развіццё рэчаіснасці ў часе. Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе ад даследвання ўсебаковыга ахопу вывучаемай з’явы, апоры на дасягнуты ўзровень навуковых ведаў з улікам усіх поглядаў на дадзенную праблему, выкарыстоўвання ўсёй сукупнасці метадаў даследавання. Прынцып каштоўнаснага падыходу патрабуе выяўлення і ацэнкі індывідуальна значнага для канкрэтнай асобы ў вывучаемым аб’екце, але пры захаванні прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці.

Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады .

Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы. Да больш важкіх, арганічна звязаных з курсам гісторыі можна аднесці наступныя групы метадаў даследавання:

-метады агульнанавуковыя (гістарычны, лагічны і метад класіфікацыі і інш.) – лагічная аснова ўсялякага даследавання. Так, гістарычны метад дазваляе ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць працэсу генезісу вывучаемай з’явы, яе генетычныя вытокі;

-спецыяльна-гістарычныя метады , у тым ліку:

·метад класавага падыходу . Трактуе гістарычны працэс праз прызму наяўнасці розных класаў. Як развіццё класавага метаду – марксісцкі падыход , які прапагандаваў наяўнасць класавай барацбы;

·гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;

·гісторыка-параўнальны ці кампаратыўны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;

·гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;

·гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання;

·дыяхранічны метад дазваляе даследчыку будаваць у часе разнастайныя па прыродзе гістарычныя працэсы;

·рэтраспектыўны метад дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі.

Існуюць і іншыя метады – храналагічны або метад перыядызацыі, параўнальна-гістарычны або метад гістарычных паралеляў, метад гістарычнага мадэлявання і г.д.;

-метады сумежных навук – матэматычнай статыстыкі, сацыяльных канкрэтных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі і г.д.

Сярод іх можна адзначыць колькасныя метады ў т.л. інфармацыйныя . Гэта колькасны аналіз, контэнт-аналіз, мадэляванне, метад сінергетыкі (тэорыі самаарганізаваных грамадскіх сістэм) і інш.;

-метады прыродазнаўчых навук (фізічных, хімічных, біялагічных, геалагічных, тэхнічных і г.д.).

Для гісторыі найбольш важныя радыевугляродны, дэндралагічны, археаманітычны, металаграфічны, петраграфічны, геафізічны метады. З іх дапамогай можна вызначыць «узрост» рэшткаў дрэва, вугалю, касцей, керамікі, зерневых і збожжавых культур з сярэднестатыстычнай памылкай усяго 1-2%; ўстанавіць агульныя заканамернасці ў развіцці тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў і г.д.

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по экономической теории Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння.
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru