ReferatWorld.ru
» » » Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах
Вернуться назад

Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1. Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе

1.1 Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе

1.2 Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе

ГЛАВА 2. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы

2.1 Знаёмства з фразеалагічным фондам мовы ў межах вывучэння раздзела марфалогіі

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


Уводзіны

Праз слова i фразеалагізм мова звязана з рэчаінасцю непасрэдна, таму што менавіта гэтыя адзінкі служаць найменнямі разнастайных прадметаў, з'яў i паняццяў. Вывучэнне названых адзінак беларускай мовы мае на мэце ўзбагаціць вучняў усведамленнем таго, што лексіка i фразеалогія - гэта такія моўныя сістэмы, у якіх адлюстраваны асаблівасці ннацыянальнага светабачання i светаразумення i праз якія чалавек далучаецца да культуры, духоўнасці i маралі беларускага народа.

Сучасная школа ставіць задачу ўзмацніць практычную накіраванасць навучання, максімальна выкарыстаць яго для развіцця і выхавання асобы. У гэтай сувязі ўзрастае маўленчая арыентацыя школьнага курса беларускай мовы, які павінен забяспечыць не толькі сістэму тэарэтычных ведаў, але і трывалыя навыкі актыўнага валоданне мовай ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях.

Большую ўвагу прыцягваюць пытанні вывучэння фразеалогіі – дзейснага сродку развіцця мыслення і маўленчай культуры, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання вучняў. Пачаў складвацца асобны раздзел методыкі развіцця мовы, які пакуль што не мае сталай назвы, называецца па-рознаму: “Работа над фразеалагічнымі сродкамі”, “Работа над фразеалагізмам”, “Фразеалагічная работа”.

Калі звярнуцца да пытання ступені распрацаванасці праблемы вывучэння фразеалогіі ў лінгвістычнай літаратуры, то варта адзначыць наступныя прозвішчы аўтараў і іх работы.

Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя рускія, беларускія і ўкраінскія моваведы. Работы названых аўтараў сведчуць пра тое, што сувязь мовы з “пазамоўнай рэчаіснасцю” асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі.

Калі гаварыць непасрэдна пра вывучэнне фразеалагічных адзінак у школе, то варта назваць такія работы:

В. Ляшчынская ў сваёй працы (“Аспекты вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларуская мове”) прыводзіць найбольш важныя і шырокаўжывальныя прыёмы параўнання і супастаўлення беларускіх фразеалагізмаў з фразеалагічнымі адзінкамі рускай мовы. Сярод іх шлях падбору эквівалентнага паводле значэння слова ці слоў, падбор сінанімічнага фразеалагізма, антанімічнага фразеалагізма.

Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на іншыя асаблівасці ўжывання фразеалагізмаў. Так, у прыватнасці, зазначаецца, што пры выкарыстанні фразеалагізмаў неабходна захоўваць кампанентны склад, парадак, паслядоўнасць размяшчэння кампанентаў, адсутнасць пунктуацыйнага афармлення ў пэўных тыпах фразеалагічных адзінак.

Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на спалучальнасць фразеалагізмаў з пэўнымі словамі – суправаджальнікамі, што не ўключаюцца ў склад фразеалагічнай адзінкі, але з’яўляюцца неабходнымі для сэнсавай звязкі фразеалагізма са словамі кантэксту.

М.У. Юнаш у сваёй працы (“Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)”) засяроджвае ўвагу на здольнасці мовы мастацкай літаратуры, акрамя традыцыйнага выкарыстання фразеалагічных адзінак, раскрываць патэнцыял зваротаў. У такім выпадку фразеалагізм рэалізуецца ў адмыслова створаным кантэксце. Пісьменнікі пры дапамозе розных прыёмаў па-майстэрску абнаўляюць іх форму і абыгрываюць змест.

У працы прыводзяцца прыклады такіх метадаў, як выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайных для яго значэннях, сутыкненне фразеалагізма і аманімічнага свабоднага словазлучэння, семантычны паралелізм, замена прыфразеалагічнага кампанента кантэкстуальна абумоўленым і інш.

Акрамя таго, у працы прыводзяцца прыклады практыкаванняў для працы з фразеалагізмамі на ўроках літаратуры (“устаўце ў фразеалагічныя адзінкі прапушчаныя словы”, “прачытаць і растлумачыць значэнне выдзеленага фразеалагізма”, “да прыведзеных слоў падбярыце фразеалагізм з тым жа значэннем”, “вызначыць з якім са значэнняў выкарыстоўваецца дадзены фразеалагізм у тэксце”) [15; С.56].

Актуальнасць тэмы, абранай у якасці даследавання нашай курсавай работы абумоўлена слабой распрацаванасцю ў літаратуры пытання вывучэння фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў малодшых класах.

Мэтай даследавання з’яўляецца: разгледзець метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах.

З пастаўленай мэты вынікаюць і задачы даследавання:

- Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання;

- Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах;

- Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы;

- Распрацаваць урок па вывучэнню фразеалагізмаў у малодшых класах.


ГЛАВА 1 . Авалоданне фразеалагічным багаццем бел

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по педагогике ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ ГЛАВА 1. Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе 1.1 Асноўныя праблемы і задачы вывучэння
Оценок: 1002 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru