ReferatWorld.ru
» » » Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі
Вернуться назад

Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.1 З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры

1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры

ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук

2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе

2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


Уводзіны

У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў з’яўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.

Менавіта важнае месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.

Калі гаварыць пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.

Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці.

Звяртаючыся непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў, варта адзначыць некаторыя працы.

У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі “Янка Купала. Жыццё і творчасць”, “Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка”; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. “Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”, “Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”.

У гэты час былі створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы – Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча – Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].

Акрамя таго, вельмі карыснымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры, асобным жанрам або творам.

Для ілюстрацыі вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных твораў можна прывесці наступныя працы: “Вялікі свет маленькіх Куранёў: “Палеская хроніка” І. Мележа” (В. Локун), Загадка беларускай “Энеіды” (Г. Кісялёў), “А праўда мне ўсяго дарожай…” Перачытваючы “Новую зямлю” (У. Казбярук), “Твор на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М. Багдановіча “Пагоня” (Клышка А.).

Асобным перыядам ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: “Беларсукая дакастрычніцкая драматургія” (С. Лаўшук), “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя” (Р. Семашкевіч), “Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў”, “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў” (М. Мішчанчук), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 – 1980” (М. Лазарук).

Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.)

Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі.

У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы :

- Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;

- Разгледзець гісторыю стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;

- Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

Аб’ектам вывучэння з’яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.

Прадметам вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по педагогике ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1.1 З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па
Оценок: 1002 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru