КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»
Тэма 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
План
Уступ.
1. Кароль, яго паўнамоцтвы.
2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма.
3. Мясцовыя органы ўлады.
Заключэнне.
Уступ
У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было .[1]
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай[2] , хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.
У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй”[3] .
Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа”[4] .
Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.
У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць –“польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.
Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.
Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.
Падчас напісання работы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады – сойм.
Зразумець і ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.
“Кароткі нарыс гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.
Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычную сітуацыю ў краіне. Зборнік “История Б
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.