Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка
Развіццё вучнёўскага с амакіравання
ў сучаснай школе
Курсавая праца
Студэнткі 3 курса
З14 групы
Сідун Крысціны Уладзіміраўны
Навуковы краўнік
Неўдах Святлана Ігараўна
Мінск 2002
Змест
| 1. | Частка 1 . Самакіраванне – структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці | С. 2 |
| 2. | Частка 2. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці | С. 15 |
| 3. | Заключная частка | С. 25 |
| 4. | Літаратура | С. 27 |
| 5. | Дадаткі: 1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні” 2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі 3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве 4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў 5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік) 6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік) 7). Правы і абавязкі гімназіста 8). Кодэкс гімназіста 9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы 10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко) 11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі | С. 28 С. 29 С. 30 С. 31 С. 32 С. 33 С. 34 С. 35 С. 36 С. 37 С. 38 |
Частка 1
Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.
Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.
Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці
Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый – найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.
Сёння ў Беларусі ў многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма і варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх суб’ектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацыі працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.
Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў – важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.
“Школьны калектыў, — на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, — з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам”[1] .
“Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі аб’ектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэтаў і задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён з’яўляецца”[2] , — лічыць А.З. Іагаленіч. Школа – гэта мікрамадэль будучага грамадства.
У інструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:
- вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;
- праграмаванне выхаваўчага ўздзеяння;
- уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці па інтарэсах у рамках працуючых у школе гурткоў, секцый, клубаў;
- аналіз эфектыўнасці выхаваўчых уздзеянняў.
Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:
- згуртаванне дзіцячага калектыва;
- фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;
- уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;
- развіццё вучнёўскага самакіравання.
Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:
- праца з сям’ёй;
- карэкцыя ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі;
<Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.