ReferatWorld.ru
» » » Этническая структура населения Беларуси
Вернуться назад

Этническая структура населения Беларуси

Змест

IУводзіны…………………………………………………..............…. .2

II Асноўная частка…………………………………………..……….… 3

1. Паняцце “этнас”………………………………………...............…3

2. Фактары фарміравання беларускага этнасу…………..................3

2.1. Узмацненне актыўнасці феадальна-прыгоннай сістэмы... ..4

2.2. Міграцыі насельніцтва …… …… ………………………. ...6

2.3. Эканамічныя працэссы……………………………….....……7

3. Аб'яднальныя працэсы ў межах гісторыка-этнаграфічных абласцей…………………………………………………….…………..11

4. Распаўсюджванне этнікону «беларусцы» і назвы «Белая Русь»……………………………………………………………………13

5. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці………………………..16

5.1.Утварэнне спадчынных найменняў…………………………17

6. Канфесіянальная сітуацыя……………………….………………19

IIIЗаключэнне……………………………………………………....….21

IV Літаратура…………………………………………………...………22


УВОДЗІНЫ

Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным.

Гэтая праца прысвечана вывучэнню этнічнай структуры насельніцтва Беларусі ў XVI – XVIII ст.ст. і сістэматызацыі ведаў па дадзенай тэме. На мой погляд тэма з’яўляецца актуальнай на сягодняшні дзень. Сапраўдны беларус павінен ведаць свае карэнні дзеля таго, каб не страціць самасвядомасць. Асноўная прычына складанасці і заблытанасці праблемы этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў палягае, на маю думку, у схільнасці большасці даследчыкаў змешваць эндаэтнанімію і экзаэтнанімію беларусаў, што прыводзіць да сур’ёзных непаразуменняў і кардынальна супрацьлеглых высноваў.

Мэтай маёй працы з’яўляецца апісанне структуры беларускага этнасу менавіту ў XVI – XVIII ст.ст., бо гэты час для беларускага народа адзначаецца цяжкасцямі, якія былі абумоўлены шэрагам знешніх і ўнутрыпалітычных фактараў. Таксама перада мной была пастаўлена задача паказаць, у якіх умовах фарміравалася беларуская народнасць.

Праца падзелена на раздзелы. У першым з іх дадзена агульнае паняцце этнасу і яго галоўныя прыкметы. Далей апісаны фактары, якія ўплываюць на фарміраванне беларускага этнасу. Трэці раздзел раскрывае сэнс аб’яднальных працэссаў на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд. За ім ідзе чацвёрты раздзел, які прасочвае распаўсюджванне этнікону «беларусцы» і назвы «Белая Русь». Затым даследуецца фарміраванне этнічнай самасвядомасці беларусаў – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. І, наканец, шосты раздзел разглядае асноўныя праблемы канфесійнага становішча на тэрыторыі Беларусі ў XVI – XVIII ст.ст.

Для выканання гэтай працы мною былі выкарыстаны энцыклапедычныя звесткі, архівы, дакументы і акты тагачасных вякоў.

1. Паняцце “этнас”

Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміраваннябеларускагаэтнасу?

Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз - народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі.

Галоўныя прыкметы этнасу: мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.

Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцый. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох.

Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук: лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антралалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.

2. Фактары фарміравання беларускага этнасу

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлё

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по географии Змест IУводзіны…………………………………………………..............…. .2 II Асноўная частка…………………………………………..……….… 3 1. Паняцце
Оценок: 1005 (Средняя 5 из 5)

Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.

© 2017 - 2022 ReferatWorld.ru