Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху,
праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго
менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з
асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць
разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры
мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.
На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет
ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках
маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах
Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой
паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi
жанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных
пошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi,
прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш,
у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя,
натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.
Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiлася
асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.
Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў,
анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак,
прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi
не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i
станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся
фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.
Уявiм цяпер сабе, як у далёкiя часы прыходу хрысцiянства на нашы землi па
дарогах Беларусi цягнулiся цэлыя вазы рэлiгiйных кнiг, а ў манастырах
Полацка i Наваградка, Турава i Смаленска беларускiя чарняцы-мнiхi
перапiсвалi старабеларускiя тэксты, старанна слiбiзуючы Бiблiю, казаннi,
апокрыфы.
Пiсьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысцiянскаю вераю ў Х стагоддзе.
Паводле гiсторыка беларускай лiтаратуры М. Гарэцкага, можна размежаваць
гiстарычнае дзеянне лiтаратуры Беларусi на: а) старабеларускую (ад
прыняцця хрысцiянства да XIX ст.); б) новую (з XIX ст. да 80-ых гадоў) i
в) навейшую (ад 80-ых гадоў XIX ст. да нашых дзён). Асобны этап яе
развiцця, на нашу думку, XX стагоддзе з яго неардынарнымi падыходамi да
жыцця i часу, з узлётамi i спадамi ў лiтаратуры.
Пiсьменства на Беларусi мела ў аснове свайго развiцця царкоўнаславянскi
пачатак (X-XII ст. ), падрыхтоўчую пару (XIII- XV стст. ), "залаты век"
(XVI ст. ), адносны спад пiсьменнасцi (XVII ст. ) i ледзь не поўны заняпад
у ХУШ ст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускiя князi i духоўнiкi,
пiсьменныя люздi чыталi i спiсвалi тэксты з царкоўных,
рукапiснакiрылаўскiх кнiг на грэчаскай мове для пашырэння веры i
выратавання душы. Спачатку гэта былi творы з вiзантыйскага пiсьменства
(X-XI стст. ). Пры спiсваннi ў тэксты якраз i трапiлi асаблiвасцi
старабеларускiх народных гаворак. Некаторыя пераклады на
царкоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць,
вульгарнай мовы мясцовага люду, былi ў значнай ступенi самастойнымi
творамi.
Яшчэ i дагэтуль жывуць у народзе гутаркi, тыя апавяданнi, якiя узяты з
вуснаў старцаў, лiрнiкаў, што хадзiлi па беларускiх кiрмашах,
пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпы
старацлiрнiк з хлапчуком-павадыром - фiгypa загадкавая i таямнiчая у
народнай вусна-паэтычнай творчасцi, галоўны вобраз у мастацтве, ды i ў
самiм жыццi, роля якога ў пашырэннi прыгожага пiсьменства на Беларусi
многiя стагоддзi заставалася выключнай. Шырока бытавалi мiфалагiчныя
байкi, казаннi, апокрыфы аб Багародзiцы ("Як хадзiла Багародзiца па
муках"). Потым пайшлi "Кронiкi" (Хронiкi), аповесцi, прыпавесцi, пераказы
Тураўскага Евангелля у XI ст. 3'яулялiся арыгiнальныя, уласнабеларускiя
творы, да якiх адносiлiся такiя, як, напрыклад, жыццяпiсы Барыса i Глеба,
Кандрата-пакутнiка, альбо Тэклi-першапакутнiцы. А хутка ў трох беларускiх
княствах з'явiпся i першыя беларускiя гiсьменнiкi-першапраходцы, духоўныя
пастыры народа - Кiрыла Typaycкi, Ефрасiння Полацкая, Аўрам Смаленскi,
Клiмент Смаляцiч i iнш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казанi i маленнi
Кiрылы Тураўскага, аўтара шматлiкiх прамоў, прыпавесцей - старадаўнiх
узораў прыгожага пiсьменства на ўзроўнi еўрапейскiх прамоўнiцкiх твораў
сярэднявечча.
Велiчная постаць заўзятай кнiжнiцы, сейбiта "разумнага, добрага, вечнага"
асветнiцы i творцы Ефрасiннi Полацкай.
Недзе з XII стагоддзя распачалося уласна беларускае летапiсанне. Многiя
полацкiя, тураўскiя i смаленскiя хронiкi не дайшлi да нас, хоць дакладна
вядома, што яны былi, нам вядомы цытаты з iх.
Пра Беларусь i беларусаў можна сустрэць звесткi ў "Аповесцi мiнулых часоў"
i Галiцка-Валынскiм летапiсе. Самы поўны летапiс - Крошка Быхаўца.
Захавалiся на тэрыторыi Беларусi дакументы справаводства: "Угодчая грамата
Полацка з немцамi 1200 г. ", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г. ", "Угодчая
грамата крывiчоў зь немцамi 1214г. " i iнш.
Адзiн з узораў беларускага пiсьменства - "Смаленская умова зь немцам
Одними из наиболее популярных услуг на рынке IT-технологий являются создание и продвижение лендингов. Они способны положительно влиять на деятельность любого бизнес-проекта в интернете. Судя по многочисленным отзывам, заказавшие создание лендингов люди ни разу не пожалели о потраченных деньгах. Они вложили в будущее, которое неразрывно связано с интернетом. Всё больше и больше предпринимателей обращаются к услугам разных агентств, веб-студий, чтобы заказать создание лендинга у профессионалов.